13:54 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Плытка спявачкі Adele

Спявачка Adele прадала 2,3 мільёна копій новага альбома за тры дні

© Flickr/ @HayeurJF
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
68 0 0

Эксперты прагназуюць: з такімі тэмпамі плытка “25” паб'е ўсе рэкорды па продажам.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Новы альбом брытанскай спявачкі Adele купілі за першы дзень продажаў 2,3 мільёна чалавек, паведамляе музычны часопіс Billboard.

Альбом "25" стаў трэцяй студыйнай працай артысткі і быў прадстаўлены публіцы 21 лістапада.

За першы ўікэнд было прададзена амаль 2,3 мільёна копій альбома, з іх каля мільёна — у першы дзень продажаў.

Такім чынам, спявачка ўжо пабіла рэкорды Беёнс (617 тысяч у першы дзень) і Тэйлар Свіфт (465 тысяч).

Эксперты прагназуюць, што за першы тыдзень продажы перавысяць тры мільёны копій, тым самым альбом "25" стане стане самым прадаваным у гісторыі музыкі. Папярэдні рэкорд па продажам належыць альбому бойз-бэнда N Sync "No Strings Attached" (2,4 мільёна за першы тыдзень продажаў ў 2001 годзе).

На пачатку месяца часопіс Billboard назваў папярэдні альбом спявачкі "21" лепшай плыткай усіх часоў у ЗША (Greatest of All Time: Billboard 200 Albums за перыяд з 1963-га па Кастрычніка 2015).

Тэги:
музычная падзея, Музычныя жанры, Музыка, Adele, Вялікабрытанія, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы