11:10 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Стены номера украсили фотообоями с изображениями Высоцкого и его стихов

Марына Уладзі выставіла рэчы Высоцкага на аўкцыён

© Sputnik Артем Кирьянов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
16310

З малатка можа сысці апошні верш Высоцкага, напісаны на праязным білеце ад 11 чэрвеня 1980 года. Паводле папярэдніх ацэнак, кошт лота складае ад 10 тысяч да 15 тысяч еўра. Аўкцыён адбудзецца 24 і 25 лістапада.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Удава вядомага савецкага акцёра, паэта і выканаўцы песень Уладзіміра Высоцкага Марына Уладзі выстаўляе на аўкцыён у Парыжы яго асабістыя рэчы, а таксама пасмяротную маску паэта, кошт якой можа скласці да 50 тысяч еўра, паведамляецца на афіцыйным сайце аўкцыёна.

Сярод рэчаў паэта — нават апошні яго верш, напісаны на праязным білеце ад 11 чэрвеня 1980 года, паводле папярэдніх ацэнак, цана лота складае ад 10 тысяч да 15 тысяч еўра.

На аўкцыён, які праходзіць 24 і 25 лістапада, таксама выстаўленыя некаторыя фатаграфіі Высоцкага, залатыя і сярэбраныя ўпрыгажэнні Уладзі, а таксама аўтограф-творы Жан-Люка Гадара "Марыначка", прысвечанага акторцы.

Сярод лотаў, прадастаўленых аўкцыённаму дому Марынай Уладзі, значацца палотны мастакоў Міхаіла Шамякіна, Рональда Сірла і Саламона Расіні, і некалькі скульптур.

Калі няма магчымасці ехаць у Парыж па рэчы Высоцкага, можна завітаць у Брэст і за паўтара мільёны беларускіх рублёў зняць 34 квадратныя метры тэматычнага нумара ў гасцініцы "Буг". Тут хоць і няма рарытэтных вершаў і ўпрыгожанняў, але ж затое — адмыслова пафарбаваныя сцены. Сам паэт падчас падарожжаў спыняўся ў тым нумары.

По теме

Бард-форум імя Высоцкага пройдзе ў Брэсце
Нумар Уладзіміра Высоцкага адкрылі ў брэсцкай гасцініцы "Буг"
Тэги:
Марына Уладзі, Уладзімір Высоцкі, Францыя, Парыж, Увесь свет

Галоўныя тэмы