11:03 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Уладзімір Высоцкі

Апошнія вершы Высоцкага былі прададзены за 200 тысяч еўра

© Sputnik / Галина Кмит
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10210

Аўкцыён адбыўся ў Парыжы, творы набыла саўладальніца хмарачоса “Высоцкі” Марына Гаўрылоўская.

МІНСК, 26 ліс — Sputnik. Апошнія вершы вядомага савецкага акцёра, паэта і выканаўцы песень Уладзіміра Высоцкага набыла жонка саўладальніка хмарачоса "Высоцкі" екацярынбургскага бізнэсмэна Андрэя Гаўрылоўскага, паведамляе РИА Новости са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Максімальную цану на таргах аўкцыённага дома Drouot ў Парыжы прапанавала Марына Гаўрылоўская. Верш, напісаны спехам на простай паштоўцы з турыстычнага агенцтва, прынесла арганізатарам аўкцыёну за 200 тысяч еўра.

"І знізу лёд, і зверху. Маюсь паміж…", — напісаў паэт 11. чэрвеня 1980-га, за паўтара месяцы да сваёй смерці. Ацэначны кошт лота склаў 10-15 тысяч еўра.

У кастрычніку 2015-га на сайце екацярынбургскага бізнес-цэнтра "Высоцкі" з'явілася інфармацыя аб тым, што "саўладальнік бізнес-цэнтра "Высоцкі" стваральнік музея У. Высоцкага ў Екацярынбургу Андрэй Гаўрылоўскі плануе выкупіць усе рэчы паэта і спевака", выстаўленыя яго ўдавой Марынай Уладзі на аўкцыёне ў Парыжы.

Французская актрыса рускага паходжання Марына Уладзі, якая была апошняй жонкай барда і з'яўляецца аўтарам кнігі ўспамінаў пра яго "Уладзімір, або Перарваны палёт", выставіць на таргі некалькі дзясяткаў лотаў, звязаных з Высоцкім.

Разам з тым, у музей Высоцкага ў Екацярынбургу вершы патрапяць не хутка — спачатку новым уладальнікам трэба будзе ўладзіць усе фармальнасці ў Парыжы, а потым дачакацца, пакуль прадпрымальнік атрымае магчымасць вярнуцца ў Расію, паколькі з 2013 года ён абвешчаны ў федэральны вышук у межах расследавання крымінальнай справы аб махлярстве ў асабліва буйным памеры і пражывае за мяжой.

"Пакуль сам прадпрымальнік не можа прыехаць у Расію, набытыя ім рэчы Высоцкага таксама застануцца за мяжой у банкаўскім сховішчы", — паведамлялася на сайце уладальнікаў высотак у Екацярынбургу.

Тэги:
Культура, Жыццё знакамітых людзей, культура і мастацтва, Марына Уладзі, Уладзімір Высоцкі, Парыж, Расія, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы