18:39 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Кнігі на паліцы

Новая літаратурная прэмія з’явілася ў Беларусі

© Flickr/ Camilo Rueda López
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы (16)
10841

Пераможцам будуць уручаць грашовую ўзнагароду ў памеры 2 тысяч даляраў ЗША.

МІНСК, 10 сне — Sputnik. Новая літаратурная прэмія будзе ўручацца ў Беларусі з наступнага года — за лепшыя кнігі для дзяцей, паведамілі Sputnik ў беларускім ПЭН-цэнтры.

Прэмію заснавалі беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд "Вяртанне". Прэмія імя Цёткі будзе прысуджацца за лепшыя творы для дзяцей і падлеткаў, якія выйшлі на беларускай мове. Акрамя таго, прэміяй будуць адзначаць лепшае мастацкае афармленне кнігі для юных чытачоў.

"Кожны пераможца атрымае грашовае ўзнагароджанне, эквівалентнае двум тысячам даляраў ЗША па курсе Нацбанка", — распавялі арганізатары.

Прадставіць кнігу на конкурс могуць як выдавецтва, так і самі аўтары і нават чытачы.

Першую прэмію імя Цёткі ўручаць вясной 2016 года. Цётка (Алаіза Пашкевіч) — беларуская пісьменніца, аўтар "Першага чытання для дзетак беларусаў", стваральніца першай беларускай школы ў Вільні і рэдактар дзіцяча-юнацкага часопіса "Лучынка".

У 2016 годзе споўніцца 140 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы.

 

 

Тэмы:
Чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы (16)
Тэги:
Дзіцячая літаратура, Мастацкая літаратура, Узнагароды і прэміі, Літаратура, Беларускі ПЭН-цэнтр, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы