08:22 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Прэмія Героі году ў Пляцоўка Хол

“Героі году-2015” былі названы ў “Пляцоўка Хол”

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Героі году - 2015" (6)
45860

У намінацыі “Адкрыццё году” перамаглі Pauline, “Героямі году” сталі “Крамбамбуля”.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Мерапрыемства было прымеркавана да 12-годдзя са дня заснавання самага музычнага беларускага партала Tuzin.fm, які зрабіў традыцыяй збіраць лепшых у беларускай музыцы і вызначаць лепшых сярод іх па некалькіх намінацыях напрыканцы году.

У намінацыі "Лепшы кліп-2015" сёлета перамог гурт Re1іkt з песняй "Чаго ты, лося", "Лепшая песня" — гурт "Мама" з кампазіцыяй "Будзь злой", узнагароду за "Лепшы альбом" атрымаў гурт Akute з плыткай "Усё павернецца".

Прэмія Героі году ў Пляцоўка Хол
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Лепшы альбом году - Akute "Усё павернецца"

"Самой прэміі "Героі году" тры гады, але ідэя існуе ўжо 12. Калі паслухаць нашу прэмію, то можна зрабіць пэўнае ўражанне таго, што адбываецца ў беларускай музыцы", — распавёў карэспандэнту Sputnik галоўны рэдактар Tuzin.fm і арганізатар прэміі Сяргей Будкін.

Ён таксама адзначыў, што арганізатараў прэміі не варта папракаць у суб'ектыўнасці. Намінанты вызначаліся па вельмі простаму крытэрыю — актыўнасці. Актыўнасці студыйнай і актыўнасці канцэртнай.

"То бок, калі гурт пра сябе заяўляе штомесяц, штотыдзень, штодзень, то гэта бачна. Паколькі мы гэтую сітуацыю адсочваем, то можам абсалютна дакладна сказаць, што гэтыя семь намінантаў на "адкрыццё" і семь намінантаў на "герояў" вартыя дыпломаў, і гэта ў прынцыпе аспрэчваць немагчыма", — тлумачыць арганізатар.

"Кожная прэмія суб'ектыўная ў Беларусі, але калі іх сабраць, то можна атрымаць аб'ектыўную карціну. Адзін са складнікаў гэтай аб'ектыўнай карціны і ёсць наша прэмія", — дадаў Будкін.

Вёў мерапрыемства вядучы культавай тэлепраграмы "Відзьмо-Невідзьмо", якая выхавала выкшталцоны густ у цэлага пакалення беларусаў, Сяргей Філімонаў.

Прэмія Героі году ў Пляцоўка Хол
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Вядоўца мерапрыемства Сяргей Філімонаў

Для ўручэння дыпломаў пераможцам на сцэну запрашаліся "героі" леташніх намінацый. Так з перамогай у намінацыі "Адкрыццё году" гурт Pauline павіншавалі Leibonik, а дыплом у намінацыі "Героі году" спадару Аракеляну з "Крамбамбулі" ўручыў Аляксандр Дзянісаў — лідэр гурта Dzieciuki.

У гэты вечар на сцэне выступалі гурты, якія наміваліся на "Адкрыцце году" — Zolki band, рэпер Angst, Pauline, Teleport. Карціну выступлення дапоўнілі адны з лепшых на сёняшні дзень беларускіх гуртоў — Navi і Re1іkt.

Выступленне гурта Navi на прэміі Героі году ў Пляцоўка Хол
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Выступленне гурта Navi на прэміі "Героі году" ў "Пляцоўка Хол"

Першымі на сцэну выйшаў віцебскі гурт Zolki band, якія адзначыліся добрым гучаннем, не гледзячы на не самую лепшую акустыку ў клубе. Хлопцы жартавалі са сцэны: "Як настрой, Віцебск? У нас таксама дрэнны". Рэпер Angst спрабаваў варушыць публіку, якой было не так шмат у той вечар; ён прадэманстраваў гледачам тэксты на вострасацыяльную тэматыку, адсутнасць пачуцця музыкі ды эксперыменты з прыцягненнем у творчасць песень Івана Кірчука.

Гурт Pauline стаў сапраўдным адкрыццём для тых, хто раней яго не чуў — моцны голас і пазітыўная энергетыка вакалісткі, прыджазованыя рытмы пераканалі ў тым, что калектыў па заслугах перамог у намінацыі. Ну а гурт Teleport прадэманстраваў тыповую сучасную беларускую музыку — якасную, глыбокую і самабытную.

Прэмія Героі году ў Пляцоўка Хол
© Sputnik/ Юлія Хвошч
"Адкрыццё году" - Паліна Цімохіна і гурт Pauline

Закрывалася прэмія выступленнем гурта Re1іkt, якіх вядоўца мерапрыемства спадар Філімонаў назваў лепшым гуртом Беларусі на сёняшні дзень.

Тэмы:
"Героі году - 2015" (6)
Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, Узнагароды і прэміі, Музычныя жанры, Стыль жыцця, Музычны конкурс, Музыка, Пляцоўка-хол, Сяргей Будкін, Сяргей Філімонаў, Мінск, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы