07:35 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
IOWA прадставіць у Мінску праграму “Б’е біт” (8)
8030

Другі год запар гурт IOWA становіцца адзіным прадстаўніком Беларусі ў выніковых чартах iTunes.

МІНСК — 14 сне, Sputnik. Дэбютны дыск гурта IOWA "Export" трапіў у выніковы топ-20 найбольш прадаваемых альбомаў расійскага iTunes за 2015 год.

Чарты iTunes складаюцца на падставе колькасці лічбавых продажаў.

На рахунку дыска IOWA 12-ы радок у агульным рэйтынгу і 6-я пазіцыя сярод музыкаў з краін СНД. Гэта выдатны вынік, улічваючы, што альбом "Export" выйшаў яшчэ ў лістападзе 2014-га.

Летась IOWA з "Улыбайся" былі на 5-й пазіцыі ў песенным чарце. Гэта была самая запатрабаваная кампазіцыя ад артыстаў з краін СНД — як у расійскім iTunes, так і ва ўсім свеце.

Між тым IOWA працягваюць заставацца самымі паспяховымі беларускімі артыстамі і на YouTube. На дадзены момант першае месца па колькасці праглядаў займае кліп "Улыбайся" (15,8 мільёна), а на другое выйшаў іх жа кліп кліп "Маршрутка" (12,4 мільёна). Далей ідуць "В темноте" Макса Каржа (11 мільёнаў) і "Воины света" "Ляписа Трубецкого" (неафіцыйны; 9,6 мільёна). Замыкае пяцёрку Макс Корж з відэа "Мотылёк" (9,5 мільёнаў), але яму ўжо наступае на пяткі свежы кліп IOWA "Бьет бит", які ўсяго за два месяцы сабраў 7,1 мільёна праглядаў.

Тэмы:
IOWA прадставіць у Мінску праграму “Б’е біт” (8)
Тэги:
Музычныя жанры, Музыка, IOWA

Галоўныя тэмы