23:17 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Аляксандр Памідораў

Памідораў і Trubetskoy зрабілі рок-версію “Цуда на Каляды”

© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
29670

Сваю неўміручую рэп-калядку ў новым прачытанні Памідораў на гэты раз запісаў з гуртом Trubetskoy.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Паводле задумы навагодняга праекту, дуэты мусілі складаць малады і сталы выканаўца. Памідораў і Trubetskoy гэтага правіла не парушылі, проста яны ўзялі на сябе адказнасць як за папярэдняе, так і за новае пакаленне і зрабілі рок-версію гіта "Цуд на Каляды", паведамляе партал Tuzin.fm.

Запісаная для праекту "Святы вечар" у 2000-м, песня трывала ўвайшла ў лік самых пазнавальных беларускіх зімовых песень.

"Нам гэта песня заўсёды падабалася, нікому яшчэ не ўдавалася так арганічна чытаць "рагамафін" на мове, як тое робіць Памідораў у гэтым трэку! А Памідораву ў сваю чаргу падабаецца музыка нашага гурта.Таму мы з радасцю адгукнуліся на ідэю зрабіць яе сумесна", — распавёў у інтэрв'ю Tuzin.fm вакаліст гурта Trubetskoy Павал Булатнікаў.

Trubetskoy у дуэце выступае ў якасці маладога гурта, а сам аўтар тэксту Памідораў — за сталага выканаўцу.

"Для мяне былі сапраўдным святам гэтыя тры дні, якія мы правялі разам за працаю — два дні рэпетыцый і адзін дзень запісу. І я вельмі ўдзячны Паўлу Булатнікаву, Руслану Уладыку, Аляксандру Старажуку і Алесю-Францішку Мышкевічу за тую версію песні, якая была створана. Яна разбурыла ўсталяваны ўжо канон, загучаўшы інакш, і я вельмі задаволены тым, як яна атрымалася", — распавёў Памідораў.

Песня "Цуд на Каляды" была запісана ўжывую для праекта "Новае пакаленне на Новы год". Відэавэрсію гэтага праекту можна будзе паглядзець уноч з 31 снежня 2015 на 1 студзеня 2016-га на тэлеканале "Белсат". 

Тэги:
Каляды, Музычныя жанры, Музыка, Trubetskoy, Павел Булатнікаў, Аляксандр Памідораў, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы