13:17 24 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.37
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Каляды на Беларусі (6)
19640

У Куццю ладзяць багатую, але посную вячэру, якая складаецца з 12 страў у гонар 12 апосталаў.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Згодна старажытнаславянскай традыцыі, напярэдадні святкавання Раства, уся сям'я павінна была сабрацца дома, каб пачаставацца 12 абрадавымі стравамі, паведаміў Sputnik ў сераду вядомы беларускі этнограф Іван Крук.

Паводле яго слоў, беларусы верылі, што калі ўсе члены сям'і збяруцца за святочным сталом увечары 6 студзеня, у першы дзень Каляд, то і на працягу ўсяго года сям'я будзе разам.

Этнограф паведаміў, што на Куццю ладзяць багатую, але посную вячэру, якая складаецца з 12 страў у гонар 12 апосталаў.

Акрамя куцці, на святочны стол беларусы падавалі селядзец, грыбы, квашаную капусту, і вядома, бліны. Этнограф таксама распавёў, што ў беларусаў існавала павер'е, што ў калядную ноч у перыяд з двух да пяці гадзін раніцы "адкрываюцца нябёсы" і чалавек можа звярнуцца да Бога з просьбай.

Паводле народнай традыцыі, у калядныя вечары незамужнія дзяўчыны ладзілі варажбы пра свой лёс, таксама ў народзе існавала мноства калядных абрадаў, накіраваных на ўмацаванне сямейнага шчасця, дабрабыту і дастатку, адзначыў суразмоўца Sputnik.

Жители деревни Погост в Гомельской области на колядных гуляньях
© Sputnik / Виктор Толочко
Жители деревни Погост в Гомельской области на колядных гуляньях

Увечары 7 студзеня працягвалася святкаванне Каляд і па хатах пачыналі хадзіць "калядоўшчыкi". Да нашых дзён захавалася традыцыя, калі калядоўшчыкі пераапраналіся ў вывернутыя навыварат кажухі, апраналі маскі жывёл, вадзілі з сабою "казу", насілі зорку, распавёў суразмоўца агенцтва.

Заходзячы ў хату, яны жадалі шчасця і здароўя, а гаспадары адорвалі іх — хто каўбасой, хто цукеркамі або арэхамі, лічылася дрэнным тонам адпусціць такіх гасцей без пачастункаў.

Каляды доўжацца 12-14 дзён, да самага Хрышчэння, для кожнага дня народ на стагоддзі сфармаваў асаблівыя правілы паводзін. Людзі ў гэтыя дні назіралі за прыродай, жывёламі, каб зрабіць прагноз на наступны год.

Этнограф адзначыў, што калядны час спалучаецца з мноствам табу, у тым ліку на шыццё і вязанне.

Тэмы:
Каляды на Беларусі (6)
Тэги:
Каляды, Калядкі, Навагоднія святы, Стыль жыцця, Нацыянальная культура, Дзяржаўныя святы, Гісторыя, Іван Крук, Беларусь

Галоўныя тэмы