06:43 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Афіша спектакля Што рабіць з Тыграм?

Спектакль “Што рабіць з тыграм?” упершыню загучыць на мове

© Фото: НЦСМ
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Сучасны беларускі тэатр (27)
10710

Эксперыментальная сатырычная трагікамедыя, абсурд ў двух дзеяннях пастаўлена паводле аднаіменнай п’есы польскага абсурдыста Славаміра Мрожэка.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Спектакль у выкананні трупы "Тэатра Ч" можна будзе пабачыць 20 і 21 студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Перад вачыма гледача разгорнуцца дзве гісторыі ў лепшых традыцыях тэатра абсурду.

"Уявіце, што ў адзін цудоўны дзень вашы дамачадцы паведамляюць, што ў ў вашай зусім звычайнай беларускай ваннай пасяліўся Тыгр. Неверагодна, але факт! Сям'я здзіўляецца, абвінавачвае ва ўсім вас, маўляў, трэба домам займацца было. Так здарылася і з Пятром Ахеем (Генадзь Гатоўчыц). А затым яго кватэру сталі ўвальвацца адзін за адным і наводзіць парадак падатковы інспектар, мастацкі кіраўнік цырка, навуковы работнік, сакратар міністэрства", — распавядаюць супрацоўнікі НЦСМ.

Але, можа, ніякага Тыгра і не існуе і ўсё гэта — выдумка? Што рабіць: падпарадкавацца, змірыцца, супрацьстаяць?

У другой гісторыі вечна няўдачлівы Пётр-Неўд сустракае свайго антыпода, заўжды паспяховага Уда. Абодва падумваюць звесці рахункі з жыццём — душа з'едзена.

Невытлумачальная няўдача пераследуе Неўда ўсё жыццё. Уд жа, у сваю чаргу, стаміўся ад шчаснага, але не задавальняючага лёсу. Гэтая сустрэча будзе мець непрадказальны фінал, бо аднойчы з'явіцца Дама (Юлія Шпілеўская).

У традыцыях "Тэатра Ч" абедзве п'есы ўпершыню пастаўлены на беларускай сцэне і ўпершыню гучаць на беларускай мове.

Пасля спектакляў гледачы прымуць удзел у дыскусіі паводле пабачанага — кава, чай і некаторыя сюрпрызы ўключаны ў кошт квітка.

У спектаклі прымаюць удзел акцёры: Юлія Шпілеўская (Нацыянальны драматычны тэатр імя Я. Купалы), Генадзь Гатоўчыц, Сяргей Толсцікаў, Алена Мазгова, Ирына Пяшкова, Павел Чарноў, Ігар Нікалаеў.
Рэжысёр пастаноўкі — Дарыўш Езерскі (Польшча).

Паказы адбудуцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 20 і 21 студзеня, кошт квіткоў — 100 тыс рублёў.

Паказы пройдуць пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. 

Тэмы:
Сучасны беларускі тэатр (27)
Тэги:
Сучаснае мастацтва, Культура, культура і мастацтва, Тэатр, Цэнтр сучасных мастацтваў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы