06:46 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Тадэвуш Касцюшка

Беларусы хочуць Касцюшку

© Фото: wikipedia.org
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
87 0 0

Вядзецца збор подпісаў пад зваротам у Мінкульт з прапановай паставіць помнікі Касцюшку і назваць ягоным імем вуліцу.

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Беларусы вядуць збор подпісаў пад калектыўным зваротам у міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з прапановай паставіць помнікі Тадэвушу Касцюшку ў Мінску, Брэсце і Косава. Яшчэ адзін зварот будзе накіраваны ў Мінгарвыканкам — з прапановай назваць адну з вуліц сталіцы ў гонар Касцюшкі.

Кампанію арганізавала Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, грамадскае аб'яднанне, якое займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сферы захавання, адраджэння і папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры, гэтаксама пры ўдзеле рэсурсу Zvarot.by.

"Тадэвуш Касцюшка — "салдат свабоды", "герой двух кантынентаў", брыгадны генерал у ЗША, Найвышэйшы Начальнік ўсіх узброеных сіл Рэчы Паспалітай падчас паўстання ў 1794 годзе. Літвін па паходжанні, вялікі зямляк кожнага беларуса і па праўдзе народны герой не толькі сваіх сучаснікаў, але і наступных пакаленняў", — пішуць у звароце.

У яго гонар названа вышэйшая кропка Аўстраліі і горад у ЗША. Яго імя носяць вуліцы ў гарадах Польшчы, Украіны, Расіі, ЗША, Беларусі. Па ўсім свеце ўстаноўлены сотні помнікаў. Аднак, на радзіме яго памяць не ўвекавечана ў належнай меры — няма вуліцы ў сталіцы Беларусі, а таксама няма прыгожых і велічных скульптурных твораў з выявай Касцюшкі, якія ўпрыгожвалі б гарады Беларусі.

"Заклікаем усіх неабыякавых, хто шануе памяць аб вялікім земляку — Тадэвушу Касцюшку, падтрымаць кампанію!" — гаворыцца ў звароце.

Для таго, каб падтрымаць кампанію, трэба запоўніць адмысловую форму. Калектыўныя звароты будуць накіраваныя ў міністэрства культуры і ў Мінгарвыканкам чацвертага лютага 2016 г. у дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.

Адказы з міністэрства культуры і Мінгарвыканкама павінны прыйсці на паказаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або могуць быць апублікаваныя на сайтах указаных дзяржаўных органаў праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.

Тэги:
Таварыства беларускай мовы (ТБМ), Тадэвуш Касцюшка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы