06:45 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кадр из фильма Игра на понижение

"Ігру на паніжэнне" гільдыя кінапрадзюсераў прызнала фільмам года

© Фото: Paramount
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
48 0 0

Узнагароду гільдыі кінапрадзюсераў эксперты называюць "прадвеснікам" "Оскара".

МІНСК, 24 студ — Sputnik. Гільдыя прадзюсараў ЗША назвала лепшым фільмам года стужку "Гульня на паніжэнне" (The Big Short) на цырымоніі ўзнагароджання ў суботу.

Прэмія Гільдыі прадзюсераў ЗША ўручаецца з 1990 года, і ў большасці выпадкаў пераможца ў намінацыі "Лепшы фільм" аказваецца і трыумфатарам прэміі кінаакадэмікаў "Оскар".

Прадзюсары прызналі фільм "Гульня на паніжэнне" (The Big Short) лепшай стужкай года. Карціна распавядае пра падзеі фінансавага крызісу 2008 года. Галоўныя ролі ў фільме згулялі Брэд Піт, Крысціян Бэйл, Раян Гослінг і Стыў Кэрэл. Зняў карціну Адам МакКей — раней займаўся стварэннем тэлесерыялаў.

У фільма 5 намінацый на "Оскар": лепшы фільм, лепшы акцёр другога плана (Крысціян Бэйл), лепшы рэжысёр (Адам МакКей), лепшы адаптаваны сцэнар (Чарльз Рэндальф, Адам МакКей) і лепшы мантаж. Таксама "Гульня на паніжэнне" мела некалькі намінацый на "Залаты глобус", аднак не перамагла ні ў адной.

"Гульню на паніжэнне" можна паглядзець да 3 лютага ў мінскіх кінатэатрах: "Доме кіно", "Беларусі" і "Бярэсце", а таксама ў прыватных залах SilverScreen.

Цырымонія ўзнагароджання прэміі "Оскар" пройдзе 28 лютага ў Лос-Анджэлесе.

Тэги:
Кінематограф, "Гульня на паніжэнне", ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы