18:11 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4610

Гасцям прапануюць падарожжа па трох стагоддзях і сустрэчы з трыма самымі яркімі Радзівіламі – знакамітым падарожнікам, тэатралам і ваяром.

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Гісторыка-культурны музей запаведнік "Нясвіж" запрашае ў гэтую суботу на "Ноч музеяў 2016", гасцей чакае сустрэча з трыма самымі яркімі прадстаўнікамі знакамітага літвінскай роду.

"Калі летась мы распавядалі гісторыю, абапіраючыся на жаночую лінію — у нас была праграма "Тры княгіні — тры эпохі", то сёлета мы зрабілі стаўку на самых знакамітых мужчын з роду Радзівілаў. Гасцей чакае сустрэча з заўзятым падарожнікам Хрыстафорам Радзівілам "Сіроткам", заступнікам тэатра Каралем Станіславам Радзівілам "Пане Каханку" і ваяром Антоніем Вільгельмам Радзівілам", — распавялі Sputnik ў музеі.

Князі будуць чакаць гасцей у замку, але каб з імі сустрэцца, наведвальнікам трэба прайсці адпаведныя выпрабаванні ў вонкавым дворыку замка.

Экзаменаваць будуць памочнікі князёў. Зрэшты, выпрабаванні будуць не занадта складанымі, каб з імі маглі справіцца і дамы, удакладнілі ў музеі.

Увечары, пасля ўсіх заданняў і інтэрактыўнай экскурсіі з удзелам князёў, гасцей Нясвіжскага замка чакае баль. Атмасферу палацавых лабірынтаў створаць артысты і салісты Музычнага Дома "Класіка", тэатр гістарычнага касцюма, рыцарскі клуб "Полацкі звяз", школа ірландскага танца "Глорыя" ды іншыя.

"Ноч музеяў" — міжнародная штогадовая акцыя, прысвечаная Дню музеяў, які адзначаецца 18 мая. Ідэя акцыі — даць наведвальнікам магчымасць убачыць звыклыя прасторы ў незвычайным рэжыме.

Беларускія музеі вырашылі змясціць праграмы, прысвечаныя прафесійнаму святу, на выходныя дні 14 і 21 мая.

Тэги:
Ноч музеяў, Гісторыя, Нясвіж, Мінская вобласць

Галоўныя тэмы