11:18 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Вясельныя сукенкі, архіўнае фота

Для маладых і закаханых музей Янкі Купалы зладзіць "Вясельны праменад"

© Sputnik/ Екатерина Чеснокова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Класіка і сучаснасць: палётаць у музеі пад аблокамі (5)
4650

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Незвычайнае свята чакае мінчан і гасцей сталіцы ў Дзяржаўным літаратурным музеі і парку імя Янкі Купалы 21 мая. Да стагоддзя вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч будзе зладжана ўрачыстая цырымонія шлюбу з уручэннем пасведчанняў і памятных падарункаў для пар, у якіх у 2016 годзе юбілей вяселля, паведамляецца на сайце музея.

У межах мерапрыемства "Вясельны праменад" — паказ асабістых вясельных сукенак, унікальная выстаўка "Ісці супольна праз усё жыццё": вясельныя фотаздымкі, ліставанне, вершы-прысвячэнні Янкі Купалы і іншых знакамітых беларускіх паэтаў; фотавыстава Джона Кундстатэра "Каб аднойчы…", шэраг майстр-класаў, сярод якіх па вырабе лялек-абярэгаў, па навязванні наміткі, па старадаўніх вясельных спевах і танцах.

У канцэртнай праграме ля ганка музея прымуць удзел Кацярына Ваданосава, Алесь Камоцкі, "AMAROKA", "Re1ikt", "Лепшы квас", "9 Месяцаў Вясны", Аркестар Фішэра.

Умовы ўдзелу ў "Вясельным праменадзе", а таксама падрабязную праграму мерапрыемстваў Літаратурнага музея Янкі Купалы можна атрымаць на сайце музея.

"Ноч музеяў" – міжнародная штогадовая акцыя, прысвечаная Дню музеяў, які адзначаецца 18 мая. Ідэя акцыі – даць наведвальнікам магчымасць убачыць звыклыя прасторы ў незвычайным рэжыме. Беларускія музеі вырашылі перамясціць праграмы, прысвечаныя прафесійнаму святу, на выходныя дні 14 і 21 траўня.

Тэмы:
Класіка і сучаснасць: палётаць у музеі пад аблокамі (5)
Тэги:
Культура і адпачынак, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы