06:47 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
128 0 0

Восемдзесят два намінанты прэтэндавалі на званне "Кніга году", перамагла кніга дзіцячых вершаў Андрэя Хадановіча "Нататкі таткі".

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Учора ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі.

"Кнігай году 2016" прызнаны "Нататкі таткі" Андрэя Хадановіча, на перамогу прэтэндавалі 82 выданні.

Сёлета ў журы ўвайшлі 74 пісьменнікі. Як прагаласаваў кожны з іх, можна пабачыць на старонцы прэміі. Сябрам журы прэміі мог стаць любы беларускі пісьменнік, які выдаў мастацкую або нон-фікшн кнігу цягам апошніх 7 гадоў.

"Кніга году" заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Першы раз яна ўручалася ў трох намінацыях: "Проза", "Паэзія", "Дзіцячая літаратура". Сёлета прэмія намінацый не мае

Мінулы год пераможцамі "Кнігі году" сталі Альгерд Бахарэвіч (кніга "Дзеці Аліндаркі" ("Проза"), Антон Рудак (кніга "Верхні горад" ("Паэзія"), "Сумны суп" Вольгі Гапеевай і "Авантуры студыёзуса Вырвіча" Людмілы Рублеўскай ("Дзіцячая літаратура").

 

Тэги:
літаратурная прэмія, Дзіцячая літаратура, Літаратура, Беларускі ПЭН-цэнтр, Андрэй Хадановіч, Беларусь

Галоўныя тэмы