05:13 20 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2810

Саюз беларускіх пісьменнікаў нагадвае, што працягваецца прыём прац на штогадовы літаратурны конкурс "Экслібрыс".

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Сёлета літаратурны конкурс, які штогод праводзіцца ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству і носіць імя Антона Луцкевіча.

Тэма конкурсу — "Сучасная беларуская літаратура XXI стагоддзя: імёны, тэндэнцыі, перспектывы (ад 2000 — па сёння)"

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі літаратуры, крытыкі і літаратурныя журналісты, якія пішуць на беларускай мове, ва ўзросце да 35 гадоў.

Конкурс, абвешчаны 1 сакавіка 2016 года, праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

  • літаратурная крытыка (артыкулы, рэцэнзіі, водгукі, эсэ, нарысы);
  • літаратуразнаўства (навуковыя артыкулы, агляды).

Журы конкурсу:

Ала Брадзіхіна, Леанід Галубовіч, Людміла Рублеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ірына Шаўлякова.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце.doc да 1 кастрычніка 2016 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста "Экслібрыс".

У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

За ходам конкурсу сачыце на сайце http://lit-bel.org/

Тэги:
конкурс, Літаратура, ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Беларусь

Галоўныя тэмы