21:42 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Мікалай Чаргінец

Чаргінец заклікаў вырашыць на дзяржузроўні праблему кніжнай канкурэнцыі

© Фото: kanaplev + leydik
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
810

Кіраўнік Саюза пісьменнікаў упэўнены, што шмат у чым сітуацыя з беларускімі кнігамі пагоршана памерам ПДВ.

МІНСК, 27 ліс — Sputnik. Толькі адзін працэнт беларускіх кніг знаходзіцца сёння ў кнігагандлі, заявіў кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Кіраўнік аб'яднання пісьменнікаў адзначыў, што шмат у чым на з'ездзе СПБ 29 лістапада будзе абмяркоўвацца менавіта пытанне з продажам беларускіх кніг і іх абаронай ад канкурэнцыі з імпартнымі.

"Кніг беларускіх аўтараў прадаецца сёння разоў у 90 менш, чым кніг у цэлым. Па падліках, толькі 1% ​​беларускіх кніг знаходзіцца ў кнігагандлі. Астатнія — прывазныя, прыгожа аформленыя, але нярэдка за гэтай вокладкай нічога няма. Праблема пагаршаецца тым, што ПДВ на кнігу нашу — 20%, а, скажам, у Расіі ці Казахстане — 10%. Наша кніга не вытрымлівае коштавай канкурэнцыі. У гэтай сітуацыі мы ставім пытанне аб абароне беларускай літаратуры", — заявіў Чаргінец газеце "СБ. Беларусь сегодня".

Кіраўнік саюза прывёў прыклад: у Францыі за паказ замежных фільмаў адлічэнні ідуць на ўмацаванне нацыянальнага кіно.

"Добра было б і нам зрабіць так у справе кнігараспаўсюджвання", — сказаў ён. Чаргінец таксама адзначыў, што праблему, відавочна, варта вырашаць на дзяржаўным узроўні.

Тэги:
Падаткі, Літаратура, Мікалай Чаргінец, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы