МІНСК, 5 сне — Sputnik. Расійскі тэлеканал НТБ запускае сацыяльны музычны праект для дзяцей — выхаванцаў дзіцячых дамоў з усяго былога СССР, распавяла Sputnik прадзюсер конкурсу Святлана Селіна.
Удзел у музычным конкурсе бясплатны: выдаткі на дарогу і пражыванне як юных талентаў, так і суправаджаючых бяруць на сябе арганізатары. Хоць ужо былі выпадкі, калі ашуканцы спрабавалі выпрошваць у дзіцячых дамоў грошы за ўдзел у конкурсе.
"Цалкам усе выдаткі бяруць на сябе арганізатары. Дзеці, якія прайшлі кастынг, і іх суправаджаючыя будуць жыць у Маскве, там будуць праходзіць заняткі, яны будуць мець усё неабходнае", — распавяла Sputnik прадзюсар.
Па словах Селінай, раней дзеці-сіроты былі пазбаўленыя магчымасці ўдзельнічаць у многіх конкурсах талентаў, бо дарогу і пражыванне дзіцячага дома не маглі сабе дазволіць аплаціць. Плюс да ўсяго, арганізатары не хацелі, каб пасля падвядзення вынікаў конкурсу пачыналіся размовы пра тое, што нехта перамог "толькі таму што сірата" — таму і стварылі роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў.
Якая будучыня чакае фіналістаў і пераможцу праекта, прадзюсер пакуль не распавядае — гэта таямніца. "Але перспектывы будуць вялікія", — запэўніла Селіна.
Стаць удзельнікам праекта могуць дзеці з усяго былога СССР ва ўзросце ад сямі да 18 гадоў. Стваральнікі конкурсу спадзяюцца, што пры дапамозе шоу яны пакажуць не толькі таленты ўдзельнікаў, але і дапамогуць каму-небудзь з іх знайсці новую сям'ю.
У эфір праект пачне выходзіць ужо ў лютым, а фінал яго прызначаны на 29 красавіка. У Беларусі конкурс праходзіць пры інфармацыйнай падтрымцы агенцтва Sputnik Беларусь — шукайце на сайце апошнія навіны і падрабязнасці аб праекце.