06:38 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Стужка расійскага кінарэжысёра будзе змагацца за ўзнагароду з фільмамі з Аўстраліі, Канады, Даніі, Германіі, Ірана і іншых краін.

МІНСК 16 снеж — Sputnik. Фільм расійскага кінарэжысёра Андрэя Канчалоўскага "Рай" увайшоў у шорт-ліст прэстыжнай кінапрэміі "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове".

Канчалоўскі атрымаў за карціну "Рай" прыз Венецыянскага кінафестывалю. Акрамя таго, вядомы кінарэжысёр значыўся і ў лонг-лісце "Залатога глобуса", аднак у кароткі спіс намінантаў не трапіў.

Як стала вядома ў пятніцу, "Рай" трапіў у шорт-ліст "Оскара". Акрамя яго, на ўзнагароду прэтэндуюць "Танна" (Аўстралія), "Гэта ўсяго толькі канец свету" (Канада-Францыя), "Мая зямля" (Данія-Германія), "Тоні Эрдманн" (Германія), "Коміваяжор" (Іран), "Выбар караля" (Нарвегія), "Другое жыццё Уве" (Швецыя) і "Жыццё кабачка" (Швейцарыя).

З фільмаў, якія прэтэндуюць на ўзнагароду, у беларускім пракаце паказвалі "Гэта ўсяго толькі канец свету" і "Другое жыццё Уве".

Лонг-ліст прэміі уключаў 85 фільмаў — астатнія ўжо выбылі з гонкі за залатую статуэтку. Папярэдні раз расійскі фільм трапляў у шорт-ліст ў 2014-м годзе — "Левіяфан" Андрэя Звягінцава, аднак узнагароду ён так і не атрымаў.

Намінанты на "Оскар" будуць абвешчаныя 24 студзеня 2017 года. Цырымонія ўручэння адбудзецца 26 лютага.

Тэги:
"Рай" (фільм), кінапрэмія "Оскар", Андрэй Канчалоўскі, ЗША

Галоўныя тэмы