18:06 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Рыгор Барадулін

Сольны альбом Рыгора Барадуліна выклалі ў інтэрнэт

© Sputnik / Евгений Коктыш
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10051

Альбом "Гойкнуў баравік", які народны паэт запісаў 16 год таму, лічыцца рарытэтным.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Паэт і спявак Алесь Камоцкі выклаў у інтэрнэт альбом "Гойкнуў баравік", які Рыгор Барадулін запісаў у яго дома 16 год таму, паведамляе Tuzin.fm.

Гэты альбом лічыўся рарытэтным, выдаваўся толькі на касетах і хутка разышоўся, а ў сеціве да гэтага публікаваліся толькі асобныя трэкі. У час зімовых святаў Алесь Камоцкі, з падачы якога і адбыўся гэты запіс, вырашыў зрабіць прыемнасць ды выклаў для праслухоўваньня ўсе 56 трэкаў.

Паэт акапэла спявае песні ды прыпеўкі з роднай Вушаччыны. "Ідэя запісу была мая, і дзядзька Рыгор адгукнуўся на яе з імпэтам, бо яму хацелася зафіксаваць тое, што ён ведаў. Ён сам склаў спіс песень і мы ўсё запісалі ў мяне дома, за гарбатаю, за нейкія тры гадзіны", — распавёў Алесь Камоцкі.

По теме

“Каб аднойчы” – кніга і дыск памяці Барадуліна выйшлі ў свет
"Чалавек не знікае так": сёння дзень нараджэння Рыгора Барадуліна
Тэги:
Паэзія, Музыка, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін, Беларусь

Галоўныя тэмы