05:09 16 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Маляванне

Планы на вакацыі: зрабіць з дзіцяці мастацтвазнаўцу ў пяць крокаў

© Pexels
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Майстар-класы па маляванні ў стылістыцы вялікіх мастакоў пройдуць у галерэі "Дом карцін" у дні калядных вакацый.

НСК, 3 сту — Sputnik. Мастацкая галерэя "Дом карцін" вырашыла ўсяго за адны зімовыя вакацыі ператварыць юных мінчан у мастакоў або мастацтвазнаўцаў. Дзеці старэйшыя за пяць гадоў і іх бацькі змогуць пабываць на майстар-класах, якія пройдуць наўпрост ў галерэі, і навучыцца маляваць як вялікія мастакі.

Усе матэрыялы для майстар-класа знойдуцца на месцы, а кіраваць знаёмствам з мастацтвам будзе мастацтвазнаўца, магістр сацыялогіі, кіраўнік мастацкай галерэі "Дом карцін" і мама дваіх дзяцей Вольга Кліп.

Хто такі Уорхал?

Калі 3 студзеня, 18:30

Эндзі Уорхал стварыў шмат карцін з выявамі прадметаў паўсядзённага попыту (напрыклад, бутэлька газіроўкі, банка супу) і знакамітых людзей. У галерэі прапануюць стварыць уласныя творы ў стылі Эндзі Уорхола, капіруючы прадметы, партрэты вядомых асоб або аўтапартрэты.

Юны Хокні

Калі: 5 студзеня, 18:30

"Маляванне — гэта удасканалены спосаб бачання", — казаў Дэвід Хокні. Ён стварыў велізарную колькасць работ, гледзячы на рэчы і на тое, як яны рухаюцца або змяняюцца. Ён захоўваў гэтыя змены рознымі спосабамі — ад малюнка да фатаграфіі і фільма. На майстар-класе дзеці створаць фотакалажы, як гэта рабіў Хокні, дзе аб'ект адначасова разглядаецца з розных ракурсаў і пад рознымі вугламі, як у кубістаў.

Ад трохкутніка да карціны

Калі: 6 студзеня, 18:30

Джыў'я Сома Машы — мастак з індыйскага племя Варлей. У галерэі дзеці будуць ствараць карціны, выкарыстоўваючы простыя формы: кругі, квадраты і трохкутнікі, пазнаёмяцца з тым, як Машы малюе людзей, злучаючы верхавіны двух трохкутнікаў, а затым аб'ядноўвае іх у круглы ўзор, які ўяўляе свет гэтых людзей.

Створым калаж

Калі: 7 студзеня, 13.00

Ханна Хёх — майстар калажа, яна адной з першых пачала рабіць фотамантаж, разразаючы фатаграфіі і склейваючы іх па-новаму. Наляпляючы кавалачкі фатаграфій на паперу, на майстар-класе ў удзельнікаў таксама атрымаюцца новыя дзіўныя стварэнні.

Тэги:
вакацыі, дзеці, мастацтва, мастакі, Дом карцін, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы