17:19 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Карціна мастака Хаіма Суціна Кляштар ордэна капуцынаў у Серэ

Навошта Хаім Суцін маляваў свае карціны голым

© Sputnik Владимир Песня
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3410

У гэты дзень непадалёк ад Мінску нарадзіўся выбітны прадстаўнік "Парыжскай школы" мастак Хаім Суцін.

Хаім Суцін нарадзіўся 13 студзеня 1893 года ў мястэчку Смілавічы, пад Мінскам, у шматдзетнай сям'і габрэйскага краўца.

Вучыўся ў Мінску на фатографа. Пазней паступіў у Рысавальную школу Я. Кругера, а потым і ў Віленскую школу малявання.

Рэлігійныя бацькі негатыўна ставіліся да захаплення сына жывапісам.

У 1913 годзе ён выехаў у Францыю, каб рэалізаваць сваю мару. Як і многія іншыя габрэі, якія прыязджалі ў Францыю з Усходняй Еўропы, Суцін знайшоў прыстанішча ў "Вуллі" — камуне для мастакоў з усяго свету. Там ён працаваў разам з Маркам Шагалам, Мадзільяні і Жакам Ліпшыцам.

Суцін спрабаваў праявіць свой талент па ўсіх напрамках: кубізм, футурызм, дадаізм і сюррэалізм. Адным з галоўных матываў яго творчасці стала адчуванне жыцця як пастаяннай душэўнай болі і ўменне спачуваць.
Пры гэтым у сваёй творчасці звяртаўся толькі да традыцыйнай трыядзе: нацюрморт, пейзаж і партрэт.

Цікавыя факты пра Хаіма Суціна:

  • Сябраваў з Міхаілам Кікоінам
  • Бацькі мастака ў 1941 годзе загінулі ў Смілавіцкім гета
  • Карціна Суціна "Ева" (прадажная цана 1.805.000 долараў), прызнана "самай дарагой карцінай у Беларусі"
  • На пахаванні Суціна прысутнічалі арыстакратка Мары Оранж, мастак Пабла Пікаса, пісьменнік Жан Както і паэт Макс Жакоб.
  • Маляваў свае карціны голым

Аб тым, што Суцін маляваў голым, стала вядома з мемуараў скульптара Восіпа Цадкіна, які жыў разам з Суціным у Манпарнасе. Цадкін узгадваў, што аднойчы вырашыў пазнаёміць Суціна з Мадыльяні, і калі мастакі зайшлі да Хаіма, то ён стаяў зусім голы перад палатном і зачаравана глядзеў на яго, а потым зрабіў некалькі мазкоў. Мадыльяні быў уражаны.

"Табе патрэбна дзяўчына, Хаім, інакш ты прападзеш!" — сказаў італьянец. Суцін рабіў шмат дзіўных рэчаў, але тут дзівацтва не было. Голым Хаім маляваў для таго, как не запэцкаць адзенне. Вольных грошаў на адзенне ў яго не было.

Памёр Суцін у 1943 годзе ў Парыжы пасля працяглай хваробы. Яму была зроблена аперацыя на страўніку, але пачаўся перытаніт і мастак сышоў у пакутах.

Творы мастака прадстаўлены ў найбуйнейшых музейных зборах Еўропы і ЗША. У 1997 г. Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) набыў "Аўтапартрэт" Суціна. На радзіме мастака, у Смілавічах, у памяшканні Дома дзіцячай творчасці ў 2008 г. адкрылася экспазіцыя "Прастора Хаіма Суціна" (на сродкі, выдаткаваныя Парыжскім бюро ЮНЕСКА). У Парыжы, недалёка ад вакзала Манпарнас, Суціну ўсталяваны бронзавы помнік скульптара А. Блатаса.

По теме

Карціны Шагала на кончыках пальцаў: выстава для дзяцей са слабым зрокам
Далі і Пікаса вачыма беларускіх мастакоў
Тэги:
Выяўленчае мастацтва, Жыццё знакамітых людзей, Гісторыя, Хаім Суцін, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы