09:10 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну

Літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Скарыны абвесціў прыём прац

© Sputnik/ Руслан Кривобок
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1601

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 35 гадоў, якія перакладаюць паэзію, прозу або эсэістыку з любой мовы на беларускую.

МІНСК, 13 сту — Sputnik. "Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвесціў пра пачатак прыёму прац на конкурс "Экслібрыс", паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Сёлета конкурс носіць імя Францыска Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 35 гадоў, якія перакладаюць паэзію, прозу або эсэістыку з любой мовы на беларускую. Тэматыка твораў — любая. Прымаюцца пераклады, якія нідзе не друкаваліся раней.

Тэксты аб'емам да 1 друкаванага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі для прозы і эсэістыкі; 700 радкоў для паэзіі) на конкурс можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста "Экслібрыс". У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе "Дзеяслоў", газеце "Літаратурная Беларусь", а таксама выданне кнігі з перакладамі пераможцаў пры ўмове наяўнасці аўтарскага права.

У склад журы конкурсу ў гэтым годзе ўвайшлі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч і Ганна Янкута.

По теме

Чвэрць беларусаў не чыталі беларускай літаратуры пасля ВНУ
"Бібліяфеечка" Вольга Воўк: дзіцячая літаратура перажывае залаты век
Тэги:
Беларуская літаратура, літаратурная прэмія, Літаратура, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы