04:33 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2017 (31)
1211

Кіраўніком журы будзе удзельнік ВІА "Песняры" і саліст ансамбля "Беларускія песняры" Валерый Дайнэка.

Мінск, 19 сту — Sputnik. Белтэлерадыёкампанія абвясціла імёны членаў прафесійнага журы, якое будзе ўдзельнічаць у адборы прадстаўніка ад Беларусі на "Еўрабачанні-2017".

Фінал нацыянальнага адбора на папулярны песенны конкурс пройдзе вечарам 20 студзеня, беларусы змогуць прасачыць за шоу ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Як паведамілі Sputnik ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, у складзе прафесійнага журы на адборы — заслужаны артыст БССР, удзельнік ВІА "Песняры", саліст ансамбля "Беларускія песняры" Валерый Дайнэка, які будзе старшынёй судзейскай калегіі.

Група Navi на адборы на конкурс Еўрабачанне-2017
© Sputnik / Виктор Толочко

Таксама ў спіс журы трапіла намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха, кіраўнік радыёстанцыі "Радыус FM" Алена Трашчынская, галоўны рэдактар тэлеканала "Белмуз ТБ" Аляксандр Капёнкін. Таксама "судзіць" прадстаўніка для "Еўрабачання" будуць прадзюсар і дырэктар "Новага радыё" Уладзімір Богдан, спявачка і педагог Людміла Куц, а таксама галоўны спецыяліст аддзела канцэртна-фестывальных праектаў упраўлення мастацтваў Мінкульта Іна Мардусевіч.

Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2017" выберуць па схеме "50 на 50" — гэта значыць галасы сябраў журы і тэлегледачоў сумуюць, а пераможца вызначыцца па большасці ачкоў. У фінал адбора выйшлі 13 выканаўцаў і гуртоў.

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Тэги:
Еўрабачанне, Нацыянальны адбор на "Еўрабачанне", Белтэлерадыёкампанія, Беларусь

Галоўныя тэмы