МІНСК, 18 сту — Sputnik. Спецыяльнымі гасцямі на гала-канцэрце фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі будуць прадстаўнікі рэспублікі на конкурсах мінулых гадоў — Тэа, IVAN і Юзары, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
За права прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні" ў Кіеве будуць змагацца 13 выканаўцаў і гуртоў. Імя шчасліўчыка абвесцяць позна ўвечары 20 студзеня, а за трансляцыяй шоу можна будзе сачыць па тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".
"Плануецца, што ў вялікім канцэрце, апроч фіналістаў, возьмуць удзел спецыяльныя госці, сярод якіх — Тэа, Юзары і IVAN, якія раней прадстаўлялі нашу краіну на міжнародным конкурсе "Еўрабачанне", а таксама самыя яркія канкурсанты цяперашняга нацыянальнага адбору", — распавялі ў НДТРК і дадалі, што вядучымі шоу будуць Вольга Рыжыкава і Тэа.
Таксама ўпершыню на фінале будзе створаны свой "грын рум" — спецыяльная прастора, дзе фіналісты конкурсу будуць сачыць за ходам галасавання. Выбіраць прадстаўніка на "Еўрабачанні" будуць тэлегледачы і прафесійнае журы.
Парадак выступленняў у фінале нацыянальнага адбору: 1. ІЮЛЬ (Юлія Коренюк); 2. Аляксандра Ткач; 3. Уладзіслаў Курасаў; 4. Група NAVI; 5. ISAAK NIGHTINGALE; 6. KATTIE; 7. NUTEKI; 8. NAPOLI; 9. Мікіта Ходас; 10. Анжаліка Пушнова; 11. Анастасія Шэверэнка; 12. LERMONT x JULIC; 13. Група PROвокация.