22:05 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Гурт Naviband

Беларусь на "Еўрабачанні-2017" будзе прадстаўляць Naviband

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2017 (31)
4141

Упершыню на папулярным песенным конкурсе прагучыць песня на беларускай мове.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Прадстаўнікамі Беларусі на "Еўрабачанні-2017", якое пройдзе ў Кіеве, з 9 па 13 мая, будзе гурт Naviband.

Фінал адбору на Еўрабачанне прайшоў увечары ў пятніцу. За права прадставіць рэспубліку на конкурсе змагаліся 13 выканаўцаў і гуртоў, а пераможцу вызначалі з дапамогаю галасавання гледачоў і меркавання прафесійнага журы.

Па выніках глядацкага галасавання першае месца заняў гурт "PROвокация", далей размясціліся спявачкі "Июль" і Napoli. Журы ж паставіла на першае месца Naviband, а гурту "PROвокация" дала нуль балаў. Пасля сумавання ўсіх галасоў на першым месцы апынуліся Naviband, на другім — Nuteki, а на трэцім Анастасія Шавярэнка.

Група Navi на адборы на конкурс Еўрабачанне-2017
© Sputnik / Виктор Толочко

Група Naviband — адзіныя, хто ўдзельнічаў у адборы з песняй на беларускай мове. Упершыню на міжнародным песенным конкурсе прагучыць беларуская мова.

Варта заўважыць, што ў пятніцу ў каманды выйшаў новы альбом.

Падрабязны рэпартаж пра фінал адбору чытайце на Sputnik у суботу.

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Тэги:
Еўрабачанне, Naviband, Нацыянальны адбор на "Еўрабачанне", Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы