22:57 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс НТБ і Sputnik "Ты - супер!" (28)
1811

У шоў бяруць удзел канкурсанты з дзесяці краін, ад Беларусі ў ім выступяць Дар'я Чарнова і Анастасія Краўчэня.

МІНСК, 10 лют — Sputnik. Міжнародны вакальны конкурс "Ты Супер!" стартуе 11 лютага, у 20:00, у прамым эфіры ў Беларусі яго пакажа тэлеканал НТБ, трансляцыя таксама будзе даступная на сайце Sputnik Беларусь.

Новы маштабны праект НТБ "Ты супер!" падорыць шанец таленавітым дзецям з постсавецкай прасторы заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікі — 92 вакаліста з Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.

Ад Беларусі ў конкурсе прымаюць удзел Дар'я Чарнова з Мінска і Анастасія Краўчэня з Калінкавічаў.

Музычнае шоў рэалізуецца пры падтрымцы міністэрства адукацыі і навукі Расіі. Весці шоў будзе папулярны вядучы тэлеканала НТБ Вадзім Такмянёў.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik уважліва сочыць за поспехамі таленавітых дзяцей — чытачы змогуць даведацца аб выніках конкурсу ў фармаце анлайн-дзённікаў і прамых трансляцый шоў на сайтах агенцтва.

Тэмы:
Конкурс НТБ і Sputnik "Ты - супер!" (28)

По теме

Конкурс НТБ і Sputnik "Ты - супер!"
Тэги:
дзеці, конкурс, Музыка, "Ты супер", НТБ (тэлеканал), Вадзім Такменёў, Масква, Расія

Галоўныя тэмы