21:58 01 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.40
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4622

Беларуская вышыванка была прадстаўлена на паказе нацыянальных мод у Кіеве.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. У Кіеве адбыўся паказ нацыянальных касцюмаў свету "OUTLOOK SHOW Fashion of the Nation" з удзелам замежных пасольстваў.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства былі надзвычайныя і паўнамоцныя паслы, прадстаўнікі дыпламатычных устаноў шэрагу дзяржаў.

Мадэлямі паказу былі будучыя дыпламаты — студэнты Інстытута міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Яны прадэманстравалі гледачам вельмі прыгожыя і арыгінальныя касцюмы такіх краін, як Аргенціна, Егіпет, Ліван, Малдова, Украіна, Іран, Казахстан, Турцыя і іншыя.

Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне падтрымала культурную акцыю і прапанавала для дэманстрацыі нацыянальныя беларускія строі.

Тэги:
народны строй, вышыванка, Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне, Кіеў, Украіна, Беларусь

Галоўныя тэмы