04:55 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2017 (31)
1632

За месяц да правядзення конкурсу букмекерскія канторы ставяць на тое, што беларусы пройдуць у фінал шоу.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Букмекерскія канторы падвысілі рэйтынг беларускіх удзельнікаў "Еўрабачання" групы Naviband.

"Еўрабачанне-2017" пройдзе 9-13 траўня ў Кіеве, Беларусь на папулярным конкурсе прадставіць група Naviband з беларускамоўнай песняй "Гісторыя майго жыцця".

Букмекерскія канторы прымаюць стаўкі на ўдзельнікаў "Еўрабачання" ўжо некалькі месяцаў. Па стане на 10 красавіка, беларуская каманда паступова падымаецца ў рэйтынгу — канторы ўжо вераць у тое, што Naviband змогуць прайсці ў фінал: на дадзены момант у другім паўфінале група знаходзіцца на дзявятым месцы, аднак яшчэ тыдзень таму яна была значна ніжэй.

Рэйтынг сярод астатніх удзельнікаў "Еўрабачання" ў Naviband пакуль не такі высокі: 31 месца з 43 краін.

Цяпер беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання" актыўна падарожнічаюць у прома-туры: яны ўжо выступалі для фанатаў конкурсу ў Рызе, Кіеве, Тэль-Авіве і Амстэрдаме.

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Тэги:
Еўрабачанне, Музычны конкурс, Naviband, Беларусь

Галоўныя тэмы