11:15 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Будынкі Наўгародскага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка, архіўнае фота

У наўгародскім музеі пад партрэтам Радзівіла знайшлі загадкавую выяву

© Sputnik/ Рудольф Кучеров
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
22240

На схаванай выяве князь Дамінік Радзівіл намаляваны ў масонскім строі з узнагородамі таемнага таварыства.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Пад партрэтам князя Дамініка Радзівіла, які захоўваецца ў Наўгародскім дзяржаўным музеі-запаведніку, выявілі другі, загадкавы партрэт, паведамляе інтэрнэт-выдане "Вновгороде".

Нечаканае адкрыццё стала вынікам амаль пяцігадовых даследаванняў партрэта, якія праводзіла старшы навуковы супрацоўнік, захавальнік фонду выяўленчага мастацтва музея Вікторыя Карпава.

Партрэт, на якім згодна чуткам выяўлены прадстаўнік магнацкага роду Дамінік Геранім Радзівіл (1786-1813 гады), трапіў у фонды музея ў 1947 годзе.

Вікторыя Карпава ў выніку нашуковых пошукаў здолела не толькі адкрыць папярэднюю гісторыю партрэта, але і выявіць, што сам партрэт утрымлівае ў сабе яшчэ адну загадкавую карціну.

"Да 1939 года партрэт знаходзіўся ў Нясвіжскім замку Радзівілаў (цяпер — Мінская вобласць Беларусі). Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР партрэт апынуўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты вывезлі палатно ў Германію. Пасля вяртання з-за мяжы партрэт апынуўся ў сховішчы ў горадзе Пушкіна, адкуль і трапіў у наўгародскі музей", — распавядае даследчыцца.

Пад час вывучэння патрэта Дамініка Радзівіла былі зроблены рэнтгенаўскія здымкі, якія дазволілі выявіць пад асноўная мастацкай кампазіцыяй схаваны партрэт.

Вікторыя Карпава лічыць, што прадстаўнік магнацкага роду апрануты на партрэце ў масонскі фартух, а на грудзях замест французскіх узнагарод, якімі Радзівіл быў уганараваны падчас Айчыннай вайны 1812 года, выявіўся масонскі сімвал "Палымнеючая зорка" з так званым "Ключом усяведання".

Вікторыі Карпавай падаецца відавочным, што змены ў партрэт былі ўнесены, каб схаваць масонскую сімволіку. Магчыма, гэта адбылося пасля таго, як імператар Аляксандр I у 1822 годзе выдаў указ аб забароне тайных арганізацый і, у прыватнасці, масонскіх ложаў.

Аднак, як лічыць Карпава, малюнак напалеонаўскіх ордэнаў, атрыманых Радзівілам у вайне з Расійскай імперыяй і яе саюзнікамі, гэтак жа, як і малюнкі масонскіх знакаў, былі свайго роду адважным выклікам грамадству.

Тэги:
гісторыя, Гісторыка-культурныя каштоўнасці, Жыццё знакамітых людзей, жывапіс, Ноўгарад
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы