Князь Мацей Мікалай Радзівіл зрабіў Мастацкаму музею падарунак

© Photo : Нацыянальны мастацкi музейЭкспазіцыя "Радзівілы: лёсы краіны і роду"
Экспазіцыя Радзівілы: лёсы краіны і роду - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Генеалагічнае дрэва роду Радзівілаў папоўніла збор Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Такі падарунак зрабіў беларускаму музею князь Мацей Мікалай Радзівіл, які прадставіў учора гасцям музея выставу "Радзівілы: лёсы краіны і роду", сфармаваную з яго калекцыі і калекцыі НММБ. 

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Мастацкі музей адчыняе выставу партрэтаў, прысвечаную Радзівілам

У экспазіцыю ўключана 99 экспанатаў з калекцыі Мацея Радзівіла, а таксама жывапісныя партрэты князёў Радзівілаў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, якія да 1939 года знаходзіліся ў Нясвіжскім замку.

У калекцыі Мацея Радзівіла прадметы, якія дасталіся ад сваякоў, набытыя ў знаёмых яму людзей, а таксама прадметы, набытыя на аўкцыёнах. Князь не думае, што ёсць небяспека набыць падробку, паколькі мастацкая каштоўнасць гэтых работ, часам, не вельмі высокая. Бо многія з партрэтаў — праца рамеснікаў, часта іх пісалі прадстаўнікі сям'і як падарунак. 

Загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алена Карпенка - Sputnik Беларусь
Радыё
Унікальную калекцыю роду Радзівілаў прадставілі ў Мінску

Мацей Радзівіл распавёў таксама, што ў 2018 годзе плануе выдаць сямейны альбом, у якім будуць сабраныя партрэты Радзівілаў у суправаджэнні кароткімі біяграфічнымі звесткамі.

Сёння ў распараджэнні князя некалькі сотняў фатаграфій партрэтаў Радзівілаў з Беларусі, Украіны, Літвы. Ідзе збор здымкаў з музеяў Польшчы.

Экспазіцыя "Радзівілы: лёсы краіны і роду" будзе даступная гледачам па 16 красавіка.

Стужка навiн
0