14:19 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Гурт Naviband

Naviband: мы маленькія побач з усёй беларускай культурай

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
11751

Удзельнікі гурта бачаць вялікі сімвалізм у тым, што менавіта ў гэтым годзе на "Еўрабачанні" ўпершыню прагучыць беларуская мова.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Удзел у "Еўрабачанні" з песняй на беларускай мове — частка беларускай культуры, упэўнены ўдзельнікі гурта Naviband.

Група Naviband прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2017", якое пройдзе 9-13 мая ў Кіеве. Артысты актыўна рыхтуюцца да конкурсу, ужо з'ездзілі ў прома-тур, а таксама правялі фотасесію з рэплікай Бібліі Францыска Скарыны.

"Па-першае, гэтая Біблія — афіцыйная копія арыгінала, бо сама кніга знаходзіцца не ў Беларусі. Нават копіі больш за сто гадоў. Я адчуваю ў гэтым усім вялізны сімвалізм: 800 гадоў беларускай нацыі, 500 гадоў кнігадрукаванню, першы раз беларускамоўная песня едзе на "Еўрабачанне", — распавёў Sputnik саліст гурта Арцём Лук'яненка.

Музыка прызнаў: ён любіць раманы Барыса Акуніна, таму яму падабаецца шукаць ва ўсім сімвалы і знакі.

"Калі мы рабілі такую фотасесію — гэта неверагодны сімвалізм. Мы гэтай фотасесіяй з кнігай паказвалі тое, наколькі мы маленькія побач з велізарнай беларускай культурай. Мы маленькія, але і частка ўсяго гэтага", — адзначылі музыкі з Naviband.

Naviband рыхтуюцца да Еўрабачання
© Sputnik / Виктор Толочко
Naviband рыхтуюцца да Еўрабачання

"Еўрабачанне" не для ўсіх

Падрыхтоўка да конкурсу "Еўрабачанне-2017" суправаджалася скандалам з-за адмовы дапусціць расійскую канкурсантку Юлію Самойлаву. Служба бяспекі Украіны на тры гады забараніла ёй уезд у краіну пасля выступленняў у Крыме, які Кіеў дагэтуль лічыць сваёй тэрыторыяй.

Кіраўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза Інгрыд Дэлтэнрэ заявіла, што глыбока шкадуе аб тым, што "Еўрабачанне" выкарыстоўваюць для палітычных гульняў. "Конкурс павінен радаваць мільёны людзей і аб'ядноўваць іх разам, ён не для таго, каб настройваць іх адзін супраць аднаго", — заявіла Дэлтэнрэ. За ўсю гісторыю конкурсу не было выпадку, каб нейкую краіну не дапускалі да конкурсу.

Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прапанаваў Расіі трансляваць выступ спявачкі праз спадарожнік ці змяніць канкурсанта, на што Масква адказала адмовай. У выніку Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што Расія не будзе ўдзельнічаць у конкурсе, а "Первый канал" прыняў рашэнне адмовіцца ад трансляцыі "Еўрабачання-2017".

Украіна атрымала права прымаць "Еўрабачанне-2017" пасля перамогі спявачкі Джамалы з песняй "1944" на конкурсе ў Стакгольме ў 2016 годзе. Фінал конкурсу пройдзе ў Кіеве 13 мая, паўфіналы плануецца правесці 9 і 11 мая.

Тэги:
Naviband, Еўрабачанне, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы