12:49 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
У свеце
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Еўрапейскі вяшчальны саюз прапаноўваў Юліі Самойлавай выступіць на "Еўрабачанні-2017" дыстанцыйна.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Расійскі Першы канал адхіліў прапанову Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) па арганізацыі анлайн-трансляцыі выступу расійскай удзельніцы "Еўрабачання-2017" Юліі Самойлавай у рамках конкурсу.

Служба бяспекі Украіны ў сераду прыняла рашэнне забараніць уезд Самойлавай у краіну на тры гады. У чацвер стала вядома аб прапанове ЕВС правесці прамую трансляцыю выступу расійскай спявачкі на конкурсе з прычыны забароны для артысткі на наведванне Украіны.

"Мы лічым дзіўнай прапанову дыстанцыйнага ўдзелу і адмаўляемся ад яго, паколькі яно, безумоўна, супярэчыць самому сэнсу мерапрыемства, няўхільным правілам якога з'яўляецца выступ у жывым эфіры на сцэне "Еўрабачання", — паведамілі ў эфіры Першага канала.

Як адзначылі на расійскім тэлеканале, ЕВС "не павінен вынаходзіць новых правілаў для расійскага ўдзельніка ў 2017 годзе і здольны правесці конкурс у адпаведнасці са сваім жа рэгламентам".

"Па правілах "Еўрабачання", краіна-вяшчальнік павінна забяспечыць усім удзельнікам "магчымасць атрымаць уязную візу на ўвесь перыяд правядзення мерапрыемства". "Такім чынам адмова Юліі Самойлавай ва ўездзе на тэрыторыю Украіны парушае правілы конкурсу", — адзначылі на Першым канале.

Шэраг расійскіх палітыкаў і артыстаў ужо выступілі з ініцыятывай байкатаваць "Еўрабачанне" з-за рашэння Кіева. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у чацвер заявіў, што "рашэнне ўкраінскага боку сур'ёзным чынам дэвальвуе маючы адбыцца конкурс, гэта наносіць удар па прэстыжу "Еўрабачання".

Тэги:
Еўрабачанне, конкурс, Музыка, ЕВС, Першы канал, Юлія Самойлава, Украіна, Расія

Галоўныя тэмы