04:37 20 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Песні для ўдзелу ў дзіцячым шоу можна адпраўляць на адрас Белтэлерадыёкампаніі да 30 чэрвеня ўключна.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Нацыянальны адбор на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017" стартуе ў Беларусі, паведаміла Sputnik кіраўнік прэс-службы НДТРК Святлана Смалонская-Краскоўская.

Дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе ў гэтым годзе ў Тбілісі (Грузія) 26 лістапада. За перамогу ў шоу будуць змагацца юныя артысты з палутара дзясяткаў краін Еўропы, у тым ліку і Беларусь. З панядзелка стартуе адбор прадстаўніка краіны для ўдзелу ў прэстыжным конкурсе.

Як нагадалі Sputnik у НДТРК, да праслухоўванняў дапусцяць усіх даслаўшых песні ўдзельнікаў ва ўзросце ад дзевяці да 14 гадоў, у песні якіх замежны тэкст займае не больш за 40%, а сама кампазіцыя павінна быць новай і не выкананай да 1 мая гэтага года.

Для ўдзелу ў адборы на дзіцячае "Еўрабачанне" трэба каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку па адрасе: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай "На Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017". Апошні дзень адпраўкі бандэроляў з заяўкамі — 30 чэрвеня 2017 года.

Адборачны тур правядуць не пазней за 7 ліпеня, а фіналісты будуць змагацца за права прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" не пазней за 16 верасня. Выбіраць пераможцу будуць члены прафесійнага журы і тэлегледачы.

Беларусь удзельнічае ў міжнародным Дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" з моманту яго заснавання — з 2003 года. Менавіта дзіцячы конкурс — найбольш паспяховы для Беларусі: нашы юныя артысты двойчы станавіліся пераможцамі конкурсу дзякуючы Ксеніі Сітнік і Аляксею Жыгалковічу.

Тэги:
дзеці, конкурс, Фестываль, Музыка, Дзіцячае Еўрабачанне-2017, Белтэлерадыёкампанія, Аляксей Жыгалковіч, Ксенія Сітнік, Святлана Смалонская-Краскоўская, Грузія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы