17:59 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Каложа ў Гродне

Лукашэнка распарадзіўся даць грошай на рэстаўрацыю Каложскай царквы

© Sputnik/ Ася Поплавская
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Пэўная сума будзе таксама выдзелена Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку - на таніраванне роспісаў Спаса-Праабражэнскай царквы.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім будуць выдзелены сродкі на правядзенне рэстаўрацыйных і кансервацыйных работ на некаторых архітэктурных аб'ектах, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле інфармацыі прэс-службы, на гэтыя мэты будзе выдаткавана 369 тысяч рублёў.

"Грошы будуць накіраваныя на выкананне рэстаўрацыйных работ і капітальны рамонт Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне і кансервацыю Княжацкай вежы Крэўскага замка", — сказалі суразмоўцы Sputnik.

Пэўная сума будзе таксама выдзелена Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку — на таніраванне роспісаў Спаса-Праабражэнскай царквы.

У прэс-службе адзначылі, што дадзенае распараджэнне Лукашэнкі сведчыць пра ўвагу дзяржавы да захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

По теме

Рэканструкцыя Гродзенскага замка разбурыць каралеўскую рэзідэнцыю
Тэги:
рэстаўрацыя, Гісторыка-культурныя каштоўнасці, Аляксандр Лукашэнка, Полацк, Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы