14:08 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Музей тэлебачання ў Белтэлерадыёкампаніі

БТ павіншуе з юбілеем Нікіфарава, Стому і Магамаева

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Белтэлерадыёкампанія працягвае ладзіць цыкл перадач, прысвечаных юбілеям выбітных дзеячоў мастацтва і культуры.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. З 13 да 17 жніўня тэлеканал "Беларусь 3" пакажа кінафільмы юбіляраў, тэматычныя канцэртныя праграмы і спецыяльныя праекты, якія будуць прысвечаны Вячаславу Нікіфараву, Здзіславу Стому і Мусліму Магамаеву.

Тэлеканал "Беларусь 3" запрашае гледачоў далучыцца да святкавання юбілеяў вялікіх артыстаў і дзеячаў мастацтва.

"У дзень нараджэння вядомага рэжысёра Вячаслава Нікіфарава тэлеканал "Беларусь 3" у 21:05 пакажа яго драму "Душа мая, Марыя" ("Беларусьфільм", 1993). Гэта фантастычная прыпавесць пра самотнага старога селяніна, які не хоча з'язджаць з зоны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сын угаворвае яго пакінуць забруджаную тэрыторыю, але праз некаторы час і сам вяртаецца туды жыць… Галоўныя ролі ў фільме выканалі бацька і сын Уладзімір і Аляксандр Самойлавы", — распавялі ў Белтэлерадыёкампаніі.

14 жніўня ў 18:05 тэматычны кінапаказ працягне яшчэ адзін фільм Вячаслава Нікіфарава "Сын старшыні" ("Беларусьфільм", 1976). Да акцёраў фільма "Душа мая, Марыя" ў гэтай кінадраме далучыліся такія цудоўныя савецкія артысты, як Рыма Маркава, Міхаіл Какшэнаў, Бронюс Бабкаускас і Ліліта Озаліня. У гэтай стужцы адлюстраваны сацыяльна-псіхалагічны канфлікт бацькоў і дзяцей, які рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў падымаў у многіх сваіх фільмах.

17 жніўня 110 год споўнілася б беларускаму акцёру тэатра і кіно, народнаму артысту СССР Здзіславу Стому. Больш за 500 роляў было сыграна ім, у тым ліку, на сцэне Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1940-м, калі туды прыйшоў служыць Здзіслаў Францавіч, тэатр называўся проста 1-м Беларускім дзяржаўным. З таго часу Стому давялося сыграць на сцэне ролі, якія сёння з'яўляюцца ўвасабленнем беларускага нацыянальнага характару: Быкоўскі і Пустарэвіч у "Паўлінцы", Глушак у "Людзях на балоце", Лявон Чмых у "Лявоніхе на арбіце", Туляга ў "Хто смяецца апошнім?", Куторга ў "Пінскай шляхце" і многія іншыя.

У чацвер у 10:40 на сацыякультурным тэлеканале ў эфір выйдзе праграма "Святло далёкай зоркі" пра геніяльнага акцёра Здзіслава Стому.

"Беларусь 3" не забываецца на вялікія юбілеі артыстаў савецкай эстрады. І 17 жніўня ў 14:45 тэлегледачы змогуць убачыць канцэрт памяці Мусліма Магамаева, зняты Белтэлерадыёкампаніяй у 2008 годзе. Праграма называецца "Песні мінулага стагоддзя", але такія хіты, як "Королева красоты", "Чёртово колесо", "Герои спорта", "Синяя вечность", "Лучший город Земли" застаюцца любімымі, не губляюць актуальнасці і ў наша стагоддзе, асабліва ў час 75-гадовага юбілею Мусліма Магамаева.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы