20:55 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Кніжны кірмаш

Нацыянальная літаратурная прэмія: якіх аўтараў чытаць гэтай восенню

© Sputnik / Кирилл Каллиников
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
6911

Узнагароджанне пераможцаў прайшло ў нядзелю ў рамках Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Пераможцаў конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія" 2016 года назвалі ў нядзелю ў Полацку, перадае БелТА.

У рамках творчага спаборніцтва былі адзначаны наступныя працы:

  • "Лепшы твор прозы" — раман "Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата" Людмілы Рублеўскай;
  • "Лепшы твор паэзіі" — кніга паэзіі "Прасвятленне" Анатоля Аўруціна;
  • "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" — кніга "Возера дзіва" Міхаіла Пазнякова;
  • "Лепшы твор драматургіі" — зборнік п'ес "Характары" Васіля Ткачова;
  •  "Лепшы твор публіцыстыкі" — зборнік "Постаці" Зіновія Прыгодзіча;
  • "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства" — "Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій творчасці пісьменніка" Валерыя Назарава;
  • "Лепшы дэбют" — зборнік "Яблыкi" Маргарыты Латышкевіч.

Агенцтва паведаміла са спасылкай на старшыню праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, што ў Нацыянальнай літаратурнай прэміі можа з'явіцца новая намінацыя — "Сатыра і гумар". Саюз будзе прасіць пра гэта кіраўніцтва краіны.

Узнагароджанне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі прайшло ў рамках Дня беларускага пісьменства ў Полацку. У горадзе атрымалася адзначыць адразу тры святы — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і Дзень пісьменства.

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
Нацыянальная літаратурная прэмія, Полацк, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы