03:17 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Мастак Бельскі прызнаецца, што ў жыцці намаляваў нямала твараў і вельмі ад іх стаміўся

Аўтар карціны "Ляжачых не б'юць": доўга рабіў шаржы і стаміўся ад твараў

© Sputnik/ Ирина Петрович
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3140

Да мая гэтага года мастак Аляксандр Бельскі 10 гадоў маляваў кінаафішы для мінскага кінатэатра "Піянер", між тым ягоная карціна, прадстаўленая цяпер на салоне у Палацы мастацтваў, паспела пабываць на Берлінскім тыдні мастацтва.

Карціна Аляксандра Бельскага "Ляжачых не б'юць" перавандравала са сцяны "Восеньскага салона" ў сацсеткі беларусаў. Бойка чорных і белых снегавікоў з адсылкай да шэрагу палітычных падзей ва ўсім свеце не пакінула абыякавай аўдыторыю. Карэспандэнт Sputnik Алена Васільева пабывала ў майстэрні мастака і высветліла, чым натхняюць снегавікі.

Восеньскі салон прадставіць экспазіцыю коштам амаль $1 млн
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн

Яны вельмі далікатныя

У мінулым годзе на "Восеньскім салоне" ён узяў адзін з прызоў за карціну штурмавікоў, якія загружаюць беларускі трактар мяшкамі з яблыкамі. Мастак дзеліць майстэрню са сваім калегам — усюды пэндзлі, палітры і снегавікі, упісаныя то ў інтэр'еры "Ватыкану", то ў карціны класікаў, напрыклад, Рэмбранта, Ван Гога.

"Некаторы час падпраўляў фінансавы баланс, малюючы шаржы, і вельмі стаміўся маляваць канкрэтныя чалавечыя твары. Таму з'явілася ідэя абагульненага персанажа. Вядома, можна было б выдумаць уласных істотаў, але хочацца, каб гледачу былі зразумелымі правілы гульні. У снегавіка ёсць і бясспрэчныя плюсы. Як і чалавек, які ў сярэднім на 70% складаецца з вады, ён далікатны, і ў гэтым сэнсе нават яшчэ больш далікатны за чалавека", — смяецца Бельскі.

Разглядаем карціну, створаную па матывах палатна Рэмбрандта "Урок анатоміі доктара Тульпа". Адзіны чалавек на карціне мастака — непасрэдна труп Андрыяна Андрыянса па мянушцы "Малыш", над якім схіліліся не вучні Тульпа, як у згаданай карціне, а снегавікі.

Эта картина Бельского написана по мотивам полотна Рембрандта Урок анатомии доктора Тульпа
© Sputnik/ Ирина Петрович
Гэтая карціна Бельскага напісана па матывах палатна Рэмбранта "Урок анатоміі доктара Тульпа"

"Інтэрпрэтацыі гэтай працы існавалі да мяне, але я не здзекуюся з навуковай супольнасці, а транслюю недастатковае разуменне чалавечага арганізма", — распавёў мастак.

Каб разабрацца ў правілах гульні, па якіх Бельскі стварае свае карціны, адразу ж вызначаемся з асновамі — снегавік на карцінах добры персанаж або дрэнны?

"У адрозненні ад піцерскага мастака Капейкіна, мой снегавік неагресіўны. А вось чорныя амапаўская сілуэты на карціне "Ляжачых не б'юць" крыху навеяныя ягонай (Капейкіна — Sputnik) "Бітвай снегавікоў". Але калі ў яго самадастатковая праца, дык мая адсылае да пэўных падзеяў на еўрапейскай і міжнароднай прасторы", — распавёў Аляксандр Бельскі.

Працу Бельскі падрыхтаваў яшчэ ўзімку, а пасля сачыў за падзеямі "Марша дармаедаў".

Штурмовики, загружающие яблоки в трактор Беларус, стали призерами прошлогоднего Осеннего салона
© Sputnik / Ирина Петрович
Штурмавікі, загружаюць яблыкі ў трактар "Беларус", сталі прызёрамі леташняга "Восеньскага салона"

"Я сачыў за гэтым, чытаючы навіны, гледзячы відэа на YouTube, назіраў за чыімсьці квадракоптарам… З аднаго боку, гэта свядомая баязлівасць, але сваё стаўленне да таго, што адбываецца, я сфармуляваў яшчэ напярэдадні гэтых падзей: мае снегавікі — слабыя", — распавёў мастак.

Штурмавікі не на афішы

Да нядаўняга часу ён быў адзіным у Мінску мастаком кінаафіш, але ўжо амаль паўгода займаецца толькі творчасцю. Зрэшты, і афішы прынеслі сваю карысць, праца пры кінатэатры дагэтуль час ад часу нагадвае пра сябе — вось хаця б карціна "Люк Скайуокер". Мастак планаваў адлюстраваць поўны некаторай асаблівай эстэтыкі люк ля кінатэатра "Піянер", але калі за люкам з'явіліся зоркі, праца набыла сваю цяперашную назву "Скайуокер".

Бельский предполагает, что и в Беларуси можно заработать искусством, особенно если тебе не чуждо чувство юмора
© Sputnik / Ирина Петрович
Бельскі мяркуе, што і ў Беларусі можна зарабіць мастацтвам, асабліва калі табе не чужа пачуццё гумару

"Тут няма складанага кантэксту — проста нацюрморт накшталт вазы з кветкамі, — растлумачыў мастак. — У размове з калегамі апошнія класіфікавалі мяне як постмадэрніста. Аказалася, у постмадэрне назва грае не апошнюю ролю", — распавёў Бельскі.

"Напэўна, усе фільмы перагледзелі?" — пытаемся, разглядаючы леташніх штурмавікоў ля трактара.

"Фільмы мастакі кінаафіш праглядалі перад пачаткам працы ў 60-х, а я добра, калі глядзеў іх пасля таго, як афіша была гатова", — прызнаўся Бельскі.

Штурмавікі на трактары — не адзінае, чым узбагаціла мастака праца ў кіно.

"Афіша не павінна быць ідэальнай, і таму ў працы я мог дазволіць сабе некаторыя эксперыменты, на якія складаней вырашыцца, калі рыхтуеш працу на заказ. Афішу павесілі на фасад кінатэатра, і здалёк яна добра чытаецца. Гэта маляванне было як спартыўная трэніроўка, я увесь час працаваў з фарматам і тэхнікай", — распавёў Бельскі.

А такими Бельский увидел Едоков картофеля Ван Гога
© Sputnik / Ирина Петрович
А такімі Бельскі ўбачыў "Едакоў бульбы" Ван Гога

Як зарабіць мастацтвам

Бельскі да заробкаў у сферы мастацтва ставіцца аптымістысна і мяркуе, што і ў Беларусі можна зарабіць карцінамі — такія прыклады сярод знаёмых мастакоў ёсць.

У творчасці страхаў менш, чым у працы на заказ, і цяпер Аляксандр эксперыментуе і прызнаецца, што шукае свой стыль. Праца над афішамі займала шмат часу, і сіл на творчасць заставалася няшмат, але цяпер у Аляксандра ёсць магчымасць праводзіць час у майстэрні.

Мастак паказвае накіды яшчэ не гатовых працаў. Адна з самых трагічных — уборка снегу: улічваючы ролю снегавікоў на карцінах Бельскага, ад дарожнай тэхнікі вее жахам.

Уборка снега, учитывая роли снеговиков на картинах Белского, оказывается, большая трагедия
© Sputnik / Ирина Петрович
Уборка снегу, улічваючы ролі снегавікоў на карцінах Бельскага, аказваецца, вялікая трагедыя

Снегавікі былі не першай спробай замяніць чалавека на карціне абстрактным персанажам — перш Бельскі паспрабаваў зрабіць алюзію на карціну Караваджо "Нарцыс", запазычыўшы ў майстра няшмат чаго — фармат палотнішча.

"Я паспрабаваў зразумець, ці можна, не малюючы чалавека, надзяліць персанажа пачуццямі, прымусіць суперажываць яму", — распавёў Бельскі.

По теме

Зіменка: "Восеньскі салон" знаёміць з мастацтвам "на $1 млн"
Тэги:
постмодерн, художник, живопись, Осенний салон, искусство, Аляксандр Бельскі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы