Відэа

"Восеньскі салон" прадставіць экспазіцыю коштам амаль $1 млн

Падпісацца
У Мінску ўжо ў трэці раз адкрываецца арт-праект "Восеньскі салон". Як АМАП б'е снегавікоў і навошта размалёўваюць скейтборды, глядзіце на відэа Sputnik з куратарам праекта Аляксандрам Зіменка.

У гэтым годзе "Восеньскі салон" будзе праходзіць у Палацы мастацтваў з 6 кастрычніка па 6 лістапада. На ім будзе прадстаўлена 176 аўтараў, 14 галерэй, у тым ліку 8 замежных удзельнікаў з амаль 600 працамі.

Мастацтвазнаўца прайшоўся па графіці на Кастрычніцкай - Sputnik Беларусь
Відэа
Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай

Аляксандр Зіменка распавёў, што самая танная праца каштуе 45 долараў, а самая дарагая больш за 31 тысячу долараў. Агульны кошт экспанатаў складае $849 048.

На выставе можна зноў убачыць "ляніўцаў" Дзмітрыя Жаўнова, Аляксандр Бельскі, які ў мінулым годзе заваяваў усіх сваёй карцінай з імперскімі штурмавікамі, працягне правакаваць публіку сваёй працай "Ляжачых не б'юць".

Алеся Скарабагатая, якая з'яўляецца ўладальнікам прыза глядацкіх сімпатый, здзівіць сваіх прыхільнікаў серыяй работ з "марскімі гадамі".

Па словах куратара праекта, на цяперашнім салоне будуць прадстаўлены і працы ўдзельнікаў "Восеньскага салона" з Парыжа. З гэтага выйшаў своеасаблівы дыялог культур паміж французскім Пінокіё і брутальнымі беларускімі матрошкамі.

Што чакае гледачоў "Восеньскага салона" сёлета, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0