07:59 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Дзмітрый Хварастоўскі абверг чуткі пра сваю смерць бадзёрым самаадчуваннем у дзень нараджэння.

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі святкуе пяцідзесяці пяцігоддзе. Свае віншаванні артысту накіраваў прэзідэнт Беларусі, адзначыўшы, што і ў Беларусі спевака любяць.

"Няспыннае імкненне да вырашэння новых творчых задач, прыродныя здольнасці, невычэрпная энергія, яркі тэмперамент здабылі Вам заслужанае прызнанне, павагу публікі і калегаў не толькі ў Расіі, але і за яе межамі", — гаворыцца ў віншаванні.

Раней расійскія СМІ апублікавалі інфармацыю пра смерць Хварастоўскага. Неўзабаве жонка і набліжаныя спевака абверглі гэтую інфармацыю, абвінаваціўшы СМІ ў распаўсюдзе ілжывых чутак. На сваёй старонцы ў Facebook жонка Хварастоўскага Фларанс напісала, што муж здаровы "і шчасліва спіць побач".

На працягу двух гадоў Хварастоўскі змагаецца з анкалагічным захворваннем. Увесну выканаўца вярнуўся на сцэну пасля чатырохмесячнага перапынку. Хварастоўскі выступіў у Таронта і ў Нью-Ёрку на гала-вечары з нагоды 50-годдзя "Метрапалітэн-оперы", пасля гэтага СМІ паведамілі аб паляпшэнні яго самаадчування. У маі спявак выступіў на канцэрце ў Санкт-Пецярбургу, прысвечаным Дню горада, а ў чэрвені з траўміраваным плячом — у Вялікай канцэртнай зале Краснаярска, за што атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Краснаярскага краю.

У верасні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін уганараваў Хварастоўскага ордэнам "За заслугі перад Айчынай" IV ступені.

По теме

Оперная дзіва ўзначаліла рэйтынг самых багатых зорак Расіі
Тэги:
опера, Дзмітрый Хварастоўскі, Аляксандр Лукашэнка, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы