Беларуская оперная прыма бліскуча выступіла ў спектаклі ў Нью-Ёрку

© Sputnik / Виктор ТолочкоАксана Волкава ў партыі Любашы, архіўнае фота
Аксана Волкава ў партыі Любашы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аксана Волкава будзе спяваць дзевяць спектакляў на пляцоўцы "Метраполітэн-опера" ў Нью-Ёрку.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава адкрыла сезон у "Метраполітэн-опера", выканаўшы партыю Джульеты ў оперным шэдэўры Жака Офенбаха "Казкі Гофмана", паведамілі Sputnik у Вялікім тэатры Беларусі.

Прэм'ера новага спектакля на прэстыжнай сцэне ў пастаноўцы вядомага дырыжора, музычнага дырэктара Канадскай опернай кампаніі Яханэса Дэбуса і рэжысёра Бартлета Шэра, якога "Нью-Ёрк таймс" назвала адным з самых арыгінальных і захапляльных рэжысёраў не толькі ў амерыканскім тэатры, але і ў міжнародным свеце оперы", адбылася 26 верасня.

Фрагмент са спектаклю Жаніцьба - Sputnik Беларусь
Тэатральны форум "ТэАрт" стартуе ў Мінску

Аксана Волкава будзе спяваць дзевяць спектакляў. Галоўную партыю паэта Гофмана выконвае бліскучы італьянскі тэнар Віторыа Грыгала, які выступае на сцэнах "Ла Скала", "Ковент-Гарден" і іншых. У прэм'ерным спектаклі "Метраполітэн-опера" таксама прынялі ўдзел Эрын Морлі (Алімпія), Аніта Харцінг (Антонія/Стэла), а таксама Тара Эрот, Крыстоф Мартан'е, Ларан Науру.

Удзел у "Казках Гофмана" Офенбаха — не першае выступленне беларускай опернай дзівы на легендарнай пляцоўцы "Мет". Яе дэбют на нью-ёркскай сцэне адбыўся ў студзені 2013 года ў спектаклі "Рыгалета" Джузэпэ Вердзі. Партнёрамі Аксаны Волкавай па сцэне тады сталі сусветныя зоркі: Дыяна Дамраў, Жэлька Лучыч, Пётр Бечала.

Затым Аксана Волкава была запрошана прыняць удзел у адкрываючым новы тэатральны сезон у "Метраполітэн-опера" прэм'ерным спектаклі "Яўген Анегін" Пятра Чайкоўскага, дзе яна выканала партыю Вольгі на адной сцэне з вядомай ва ўсім свеце Ганнай Нятрэбка ў ролі Таццяны. Пасля прэм'еры знатакі оперы з усяго свету змаглі ўбачыць прамую трансляцыю гэтага спектакля ў рамках грандыёзнага праекта The Met: Live in HD. У 2015 годзе на сцэне гэтага ж тэатра спявачка прыняла ўдзел у спектаклі "Ледзі Макбет Мцэнскага павета" Дзмітрыя Шастаковіча.

Акрамя "Метраполітэн-опера", беларуская спявачка выступае на самых прэстыжных пляцоўках Расіі, Еўропы, Лацінскай Амерыкі — Вялікім тэатры Расіі, міланскім "Ла Скала", Оперным тэатры Ніцы, тэатры "Масіма" у Палерма, "Сан Карла" ў Неапалі, тэатры "Калон" у Буэнас-Айрэсе, Баварскай, Рыжскай оперы, а таксама ў Кітаі, Японіі.

Стужка навiн
0