10:51 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Кінафестываль Лістапад

Рэжысёры змогуць паўдзельнічаць у пітчынгу ідэй у рамках "Лістапада"

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Сярод членаў журы і запрошаных гасцей - спецыялісты з вялікім досведам працы на міжнародным рынку кіно.

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Пляцоўка кінафестывалю "Лістапад" прапануе рэжысёрам мастацкіх і дакументальных фільмаў паўдзельнічаць у пітчынгу ідэй. Сярод членаў журы і запрошаных гасцей будуць спецыялісты з вопытам работы ў Еўрапейскай кінаіндустрыі.

"Пітчынг Bel:Cinema адбудзецца 6 лістапада ў Галерэі "Арт-Беларусь". Да ўдзелу ў пітчынгу запрашаюцца рэжысёры і прадзюсары са сваімі кінапраектамі. У ходзе мерапрыемства міжнародныя эксперты абмяркуюць работы аўтараў і дадуць практычныя рэкамендацыі", — распавялі арганізатары фестывалю.

У журы будуць прысутнічаць дырэктар індустрыяльнай платформы Meeting point Vilnius Вільнюскага Міжнароднага кінафестывалю Kino Pavasaris Рыта Станелітэ, дырэктар індустрыяльнай платформы МКФ у Карлавых Варах Х'юга Росак і генеральны прадзюсар Адэскага міжнароднага кінафестывалю Юлія Сінькевіч.

Хто з рэжысёраў і работнікаў сферы прыме ўдзел у пітчынгу, стане вядома ў канцы кастрычніка. Кінафестываль "Лістапад" у гэтым годзе пройдзе з 3 па 10 лістапада. Адкрые конкурсную праграму карціна рускага рэжысёра Барыса Хлебнікава "Арытмія", якая атрымала Гран-пры "Кінатаўра-2017".

Тэги:
питчинг, кино, "Лістапад" (кінафестываль), Галерэя "Арт-Беларусь", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы