01:53 03 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Пакажуць спектакль на аснове ўспамінаў пацярпелых у тэракце ў студзені наступнага года.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Лабараторыя сацыяльнага тэатра збірае сродкі на пастаноўку дакументальнага спектакля аб тэракце ў мінскім метро, які адбыўся 11 красавіка 2011 года.

Дакументальную п'есу пра падзеі самага страшнага тэракту ў гісторыі Беларусі драматург Канстанцін Сцешык напісаў на аснове ўспамінаў людзей, так ці інакш звязаных з трагедыяй 11 красавіка.

Лабараторыя сацыяльнага тэатра хоча паставіць дакументальны спектакль у студзені наступнага года. Для гэтага тэатралы запусцілі краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы Ulej.

Сабраць для пастаноўкі неабходна 2200 рублёў, пры гэтым квіткі атрымаюць тыя ахвярадаўцы, якія пералічаць на спектакль дзесяць і больш рублёў. Сабраць грошы трэба ў сціслыя тэрміны — да 15 снежня.

Аўтары пастаноўкі ўпэўнены, што яна не дазволіць забыцца аб самай страшнай трагедыі суверэннай Беларусі, у той жа час сведкам тэракту будзе лягчэй перажыць і ўспамінаць аб гэтай траўме.

Тэрарыстычны акт адбыўся ў Мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая" вечарам 11 красавіка 2011 года. У выніку выбуху 15 чалавек загінулі, яшчэ 203 пацярпелі. Прызнаных вінаватымі ў арганізацыі тэракту Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва расстралялі па рашэнні суда менш чым праз год — 15 сакавіка 2012 года. 

Тэги:
спектакль, тэатр, Мінск

Галоўныя тэмы