03:09 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Помнік Францыску Скарыну каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

БДУ ладзіць Міжнародныя "Скарынаўскія чытанні"

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
4810

У рамках праграмы запланаваны выступ звыш 50 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Германіі. Яны прадставяць даклады на чатырох тэматычных секцыях.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Двухдзённыя V Міжнародныя "Скарынаўскія чытанні" адкрыюцца 17 лістапада ў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-слуэбе Белдзяржуніверсітэта.

Ва ўрачыстым адкрыцці чытанняў прымуць удзел прарэктар па навучальнай працы БДУ Сяргей Ходзін, дэкан філалагічнага факультэта ВНУ Іван Роўда і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.

"Мерапрыемства прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Мэтай форуму з'яўляецца абмеркаванне актуальных праблем скарыназнаўства, славянскіх моў і літаратур, а таксама пытанняў, звязаных з творчай дзейнасцю ўсходнеславянскага першадрукара", — патлумачылі ў прэс-службе.

У рамках праграмы запланаваны выступ звыш 50 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Германіі. Яны прадставяць даклады на чатырох тэматычных секцыях:

  • "Асоба і дзейнасць Ф. Скарыны ў кантэксце эпохі Адраджэння і праз прызму часу",
  • "Творчая спадчына Ф. Скарыны: рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя",
  • "Беларуская літаратура і кнігадрукаванне як годны працяг справы Ф. Скарыны",
  • "Шляхамі Ф. Скарыны: беларускае слова падчас фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці".

У прыватнасці, навуковыя працы прадставяць даследчыкі з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Варшаўскага ўніверсітэта і Альдэнбургскага ўніверсітэта імя Карла фон Асецкага.

Таксама адбудзецца прэзентацыя калекцыі "Скарыніяна ў працах супрацоўнікаў БДУ", якая змяшчае навуковыя працы навукоўцаў ВНУ пра выбітнага дзеяча беларускай культуры і кнігадрукавання.

Дзе: Філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Маркса, 31.

Калі: 17 лістапада. Пачатак у 10:00. Завершыцца форум 18 лістапада.

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
БДУ, Францыск Скарына, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы