Нацбанк Літвы выпусціў манету, прысвечаную Францыску Скарыну

© Photo : Банк ЛітвыНацбанк Літвы выпусціў манету, прысвечаную Францыску Скарыну
Нацбанк Літвы выпусціў манету, прысвечаную Францыску Скарыну - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта чацвёртая калекцыйная манета еўра, на якой увекавечана спадчына Вялікага Княства Літоўскага.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Банк Літвы прадставіў срэбраную памятную манету ў 20 еўра, прысвечаную 500-годдзю Бібліі, выпушчанай вядомым дзеячам эпохі Адраджэння беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам, паведамляе прэс-служба літоўскага банка.

У Літве зрабілі новую калекцыйную манету з выявай Палаца Радзівілаў - Sputnik Беларусь
У Літве зрабілі новую калекцыйную манету з выявай палаца Радзівілаў

"Выпускаючы калекцыйныя манеты, Банк Літвы імкнецца аддаць належнае выбітным гістарычным дзеячам і іх дасягненням — менавіта такім і з'яўляецца Францыск Скарына. Яго перакладу Бібліі на старабеларускую мову, якая выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, у гэтым годзе спаўняецца 500 гадоў", — сказаў старшыня камісіі па стварэнні манет Цэнтрабанка Літвы Дэйвіс Станкявічус.

Гэта чацвёртая калекцыйная манета еўра, на якой увекавечана спадчына Вялікага Княства Літоўскага.

Новую манету коштам 20 еўра можна набыць у касах Банка Літвы ў Вільнюсе і Каўнасе ці ў афіцыйных дыстрыб'ютараў нумізматычных каштоўнасцяў.

На краі калекцыйнай манеты напісана дата і горад, дзе была выдадзена Біблія: 1517, Прага.

Тыраж манеты — 3 тысячы асобнікаў, аўтар — Роландас Рымкунас.

Стужка навiн
0