09:16 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Мінулагоднія пераможцы конкурса малюнкаў на тэму авіяцыі

У Беларусі стартаваў міжнародны конкурс дзіцячага малюнка на тэму авіяцыі

© Фото: Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2320

"The FAI Young Artists Contest 2018" запрашае прыняць удзел у конкурсе дзяцей і моладзь ад 7 да 18 гадоў.

МІНСК, 20 ліс — Sputnik. 20 лістапада стартуе нацыянальны адбор міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка на тэму авіяцыйнага спорту "The FAI Young Artists Contest 2018", паведамілі Sputnik арганізатары.

"Свет мяняецца, але дзіцячая мара стаць лётчыкам не павiнна згасаць. Яшчэ 20 гадоў таму кожнае дзіця хацела стаць пілотам або касманаўтам. Сёння справы ідуць інакш. Таму мы ў Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту зноў адкрываем цудоўны свет авіяцыі дзецям ХХІ стагоддзя і спадзяемся, што з дапамогай конкурсу і прызоў пераможцам зможам звярнуць погляд сучаснай моладзі ў неба", — сказаў старшыня БФАС Аляксандр Цэнцер.

Міжнародная авіяцыйная федэрацыя (FAI) ужо больш за 30 гадоў праводзіць штогадовы конкурс малюнкаў сярод дзяцей і моладзі ад 7 да 18 гадоў. Год таму, дзякуючы ініцыятыве з боку БФАС, юныя таленты з Беларусі ўпершыню змагаліся за перамогу ў міжнародным фінале.

"Для ўдзелу ў нацыянальным адборы больш за 1100 дзяцей з розных куткоў краіны прадставілі свае ідэі, кожная з якіх валодала сваёй унікальнасцю. Прыйшлося нямала папрацаваць, каб выбраць з іх 45 лепшых работ. Запускі папяровых самалётаў, акуляры віртуальнай рэальнасці і авіясімулятар, палёты на верталёце і самалёце — усё гэта паспрабавалі юныя фіналісты конкурсу, якія прыехалі ў Мінск на цырымонію ўзнагароджання", — распавялі арганізатары.

Паводле іх слоў, у гэтым годзе юныя мастакі павінны ўявіць сабе "Палёт у будучыню".

Тэги:
авиация, детские рисунки, конкурс рисунка, Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту, ДТСААФ, Аляксандр Цэнцер, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы