Літаратары з Беларусі сталі прызёрамі фестывалю ў Швецыі

© Sputnik / Марына СерабраковаКнігарня
Кнігарня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У фінал конкурсу Open Eurasia таксама ўвайшлі чатыры прадстаўнікі з Беларусі: Валянцін Ярмалковіч, Ганна Зенькова, Ніна Мацэвіна і Юлія Дабравольская.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Літаратары з Беларусі атрымалі прызнанне на VI фестывалі Open Eurasian Literature Festival & Book Forum-2017 у Швецыі.

Уладальнікі прэмій былі абвешчаныя ў Стакгольме. Паэтка з Беларусі Ганна Камар удастоена адной з самых высокіх узнагарод конкурсу — прэміі імя Марзіі Закір'янавай у памеры $5 тыс. у намінацыі "Лепшы жаночы аўтар 2017 года".

Марзія Закір'янава — выбітная прадстаўніца свайго часу. Нягледзячы на цяжкасці і нягоды, з якімі давялося сутыкнуцца маладой і таленавітай жанчыне, для сваіх блізкіх і сяброў яна заўсёды заставалася пазітыўным і мэтанакіраваным чалавекам.

Аўтограф на памяць - Sputnik Беларусь
Радыё
Алена Масла: беларуская літаратура мае патрэбу ў падтрымцы

Сёння прэмія імя Марзіі Закір'янавай прысуджаецца адораным аўтарам, якіх адрознівае нязгаслае імкненне жыць і ствараць. Прэмію ўручыла дачка Марзіі Закір'янавай — Асель Артыкава. Перамогу на конкурсе Ганне Камар прынес верш "Страх вышыні".

Гэтая прэмія дасць магчымасць выдаць кнігу беларускай пісьменніцы на англійскай мове ў Лондане. Заваёва на конкурсе маладой паэткай Ганнай Камар высокага звання "Лепшы жаночы аўтар 2017 года" — пацвярджэнне таго, што за мяжой беларуская літаратура мае свайго чытача.

У гэтым годзе разам з Ганнай Камар прызёрам конкурсу Open Eurasia стаў Вячаслаў Ляскоўскі з Мінска. Ён заняў другое месца ў катэгорыі "Відэафільм". Перамогу яму прынёс фільм, зняты па зборніку вершаў "Багіня, або Плач хатняй гаспадыні". Таленавітая перакладчыца Кацярына Краўчук з Мінска заняла трэцяе месца ў катэгорыі "Пераклад". Узнагароду дзяўчыне прынёс пераклад на англійскую мову мініяцюр і кароткіх апавяданняў "Жыццё".

Па меркаванні шведскіх экспертаў, Беларусь займае сваё пачэснае месца ў сусветнай літаратуры. У ёй ёсць шэраг цікавых аўтараў і захапляльных сюжэтаў. Новая беларуская проза дыхтоўна напісана і можа мець камерцыйны поспех у Заходняй Еўропе, адзначылі ў Еўразійскай творчай гільдыі. 

Стужка навiн
0