00:54 16 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Вальсаваць будуць юнакі кадэцкага вучылішча, дзяўчыны Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №2 і студыі эстраднага танца "Эдэльвейс" Цэнтра творчасці "Эверэст".

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Калядны кадэцкі баль адбудзецца 18 снежня ў магілёўскім Палацы грамадзянскіх абрадаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.

"Традыцыйнае мерапрыемства пройдзе ў рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці", — распавёў дырэктар Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Юрый Грышанаў.

Вальсаваць будуць юнакі кадэцкага вучылішча, дзяўчыны Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №2 і студыі эстраднага танца "Эдэльвейс" Цэнтра творчасці "Эверэст".

З падарункамі на баль прыбудуць ганаровыя госці — кіраўніцтва рэгіёну, горада, прадстаўнікі праваахоўных органаў, Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

"У перапынках яны будуць уцягнутыя ў дывертысменты — невялікія тэатральныя паказы. Таму доўга сядзець на месцы высокапастаўленым гасцям не давядзецца", — рэзюмаваў Юрый Грышанаў.

Тэги:
кадеты, вальс, бал, Магілёў, Беларусь

Галоўныя тэмы