07:51 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4210

У Вялікім тэатры Беларусі завяршыўся IV Мінскі міжнародны Калядны оперны конкурс.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Конкурс оперных вакалістаў завяршыўся ў Мінску. За Гран-пры міжнароднага конкурсу, які праводзіцца напярэдадні Калядаў ужо чацвёрты раз, змагаліся 111 удзельнікаў з 16 краін.

Валянцін Елізар’еў падырыў музею выставу Балет – мастацтва душы
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн Валянцін Елізар’еў падырыў музею выставу ";Балет – мастацтва душы"

У другі тур прайшлі толькі 30 чалавек, а ў фінале аказалася 10 выканаўцаў.

Традыцыйна больш за ўсё ўдзельнікаў было з Расіі, Беларусі і Украіны. Акрамя таго, удзел у конкурсе прынялі спевакі з Грузіі, Казахстана, Арменіі, Ізраіля, ЗША, Германіі, Канады, Малдовы, Латвіі, Кітая, Азербайджана, Францыі, Эстоніі.

Гран-при конкурса достался басу из Армении Саргису Бажбеук-Меликяну
© Photo : НАБТОБ Беларуси
Гран-пры конкурсу дастаўся басу з Арменіі Саргісу Бажбеўк-Мелікяну

Фінальны гала-канцэрт конкурсу прайшоў 20 снежня, акрамя лаўрэатаў у ім прымалі ўдзел зоркі беларускай оперы.

Галоўны прыз і Гран-пры конкурсу дастаўся басу з Арменіі Саргісу Бажбеўк-Мелікяну. Лаўрэатам I прэміі стаў Сяргей Кайдалаў з Расіі, абладальнік барытона. Другую прэмію падзялілі паміж сабой два сапрана: спявачка з Беларусі Марыя Галкіна і Ксенія Бахрытдзінава з Украіны.

Первую премию баритон Сергей Кайдалов увезет в Россию
© Photo : НАБТОБ Беларуси
Лаўрэатам I прэміі стаў Сяргей Кайдалаў з Расіі

Трэцяе месца ўзялі тэнар Аляксандр Гелах з Беларусі і барытон Канстанцін Сучкоў з Расіі. Прыз глядацкіх сімпатый і заахвочвальную прэмію атрымала беларуска Маргарыта Ляўчук — уладальніца лірычнага сапрана.

Заахвочвальнай прэміяй таксама ўзнагародзілі спявачку з Францыі сапрана Элен Карпанц'е.

22 снежня лаўрэаты конкурсу прымуць удзел у грандыёзным гала-канцэрце зорак сусветнай оперы, які завяршыць Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.

Тэги:
опера, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Арменія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы