20:24 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Самая вялікая з прадстаўленых на выставе кракаўскіх батлеек

Хто такі Лайконік, або Легенды старога Кракава ў Мінску

© Sputnik / Шершнёва Алеся
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5640

Пазнаёміцца з цудоўным светам кракаўскай батлейкі можна ў Нацыянальным гістарычным музеі: святочны падарунак мінчанам і гасцям сталіцы зрабіў Гістарычны музей Кракава.

Гісторыя кракаўскіх батлеек пачынаецца шмат стагоддзяў назад. Незвычайнае мастацтва развівалася паступова, і ў XIX стагоддзі ў Кракаве нават сфарміраваўся своеасаблівы цэх майстроў, якія выраблялі батлейкі: гэтае ўменне перадавалась з пакалення ў пакаленне. Паступова цікаўнасць пачала згасаць, і каб прадухіліць знікненне старадаўняй традыцыі, у 1937 годзе ў Кракаве арганізавалі конкурс. З таго часу ён праходзіць кожны год і абавязкова прыцягвае ўвагу вялікай колькасці кракавян і турыстаў.

Самыя цікавыя экспанаты заўсёды папаўняюць музейныя калекцыі і нават гастралююць па іншых краіных. Зараз у Кракаўскім музеі — каля 70 такіх батлеек, зробленых не толькі прафесійнымі майстрамі, але і мастакамі-любіцелямі. У беларускую сталіцу прыехала толькі іх сёмая частка, але і сярод гэтых прыкладаў хапае цікавага і казачнага. Самая старая батлейка, сярод прадстаўленных у Мінску, датуецца 1978 годам. Яна не мае механічных элементаў і таму не вельмі прываблівае наведвальнікаў музея, але не саступае па прыгажосці сваім "маладзейшым" калегам.

Краковский вертеп 1978 года на выставке в Минске
© Sputnik / Шершнёва Алеся
Кракаўская батлейка 1978 года

Казкі і легенды старога Кракава

Раней для стварэння калядных батлеек выкарыстоўваліся толькі кардон, папера і драўніна. На іх размяшчаліся папяровыя персанажы і свечкі, якія з цягам часу забаранілі, каб пазбегнуць пажараў. Зараз жа кракаўская батлейка — гэта яскравае адлюстраванне майстэрства польскіх фантазёраў. Амаль усе маюць электрычную падсветку, а для ўпрыгожвання выкарыстоўваецца фальга і спецыяльныя самаклейныя плёнкі. Фігуркі ў некаторых батлейках рухаюцца, дзякуючы складаным самаробным механізмам.

© RUPTLY. Алеся Шаршнёва / Аляксандр Шурмелёў
Выстава батлеек з Кракава праходзіць у Мінску

Дарэчы, кожная фігурка таксама мае сваё значэнне і ўвасабляе старадаўнія фальклёрныя традыцыі. Абавязкова прысутнічае сцэна нараджэння Ісуса Хрыста з вяшчунамі і царом Ірадам, але адзін з самых любімых польскіх персанажаў — Лайконік, асоба якога звязана з перамогай над татарскім нашэсцем. Зараз у Кракаве нават праводзіцца карнавал, падчас якога чалавек у касцюме Лайконіка ходзіць па галоўных вуліцах горада і, кранаючы людзей сваёй чароўнай булавой, раздае ім шчасце.

Лайконик в одном из вертепов
© Sputnik / Шершнёва Алеся
Лайконік у адной з кракаўскіх батлеек

Часта сустракаецца ў батлейках і фігура пана Твардоўскага верхам на Месяцы, які па легендзе падпісаў кантракт з д'яблам і паабяцаў за ўсё польскае срэбра аддаць валадару цемры ў Рыме сваю душу. Пан згадзіўся на такія ўмовы таму, што быў упэўнены: ў бліжэйшы час не будзе падарожнічаць. Гісторыя завяршылася ў таверні "Рым", куды пан адправіўся разам з сябрамі і сустрэў там д'ябла. Хітрун пачаў маліцца і прасіць дапамогі ў Багародзіцы, якая выратавала шляхціца, але ў пакаранне адправіла яго на Месяц.

Пан Твардовский - один из любимых персонажей краковских вертепов
© Sputnik / Шершнёва Алеся
Пан Твардоўскі, які жыве на Месяцы

Сустракаюцца сярод герояў батлейкі і сучасныя персанажы: напрыклад, кракавянін з кракавянкай у нацыянальных касцюмах і нават Папа Рымскі.

Кракаўскія башні хэнд-мэйд

Заўсёды ў кракаўскіх батлейках ёсць архітэктурныя спасылкі на славутасці горада: башні Марыяцкага касцёла, кафедральнага сабора Вавеля ці Ратушнай башні. Крыніцай натхнення часта становяцца элементы Каралеўскага замка на Вавельскай гары і сукенніцы галоўнага рынка.

Аднак трэба адзначыць, што кракаўская батлейка не з'яўляецца дасканалай мадэллю нейкага рэальнага будынка. Гэта больш фанатзійная кампазіцыя, у якой прысутнічаюць элементы толькі некаторых помнікаў архітэктуры. Чым больш такіх элементаў, тым больш у стваральніка шансаў на перамогу.

Для оформления вертепов используются картон, фольга, самоклеящиеся плёнки, бумага и древесина
© Sputnik / Шершнёва Алеся
Кожная батлейка прадстаўляе розныя інтэрпрыацыі вядомых архітэктурных элементаў

Тыповая батлейка з Кракава мае няцотную колькасць вежаў, а таксама два або тры ўзроўні. Шпілі вежаў увенчвае або герб горада с выявай арла, або харугвачкі ў бела-блакітных колерах.

Такім чынам, кожная батлейка — гэта не проста набор рэлігійных, мастацкіх і патрыятычных каштоўнасцяў, а маленькі фрагмент з гісторыі Польшчы і Кракава, у якім цесна пераплеценыя выдумка і рэальнасць.

Тэги:
вертеп, Рождество, батлейка, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы