17:37 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Кадр з сёмага сезона серыяла Гульня тронаў

Зіма не блізка - апошні сезон "Гульні тронаў" выйдзе праз год

© Фото: HBO (2011-...)
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1420

Тэлеканал НВО пацвердзіў выхад восьмага і заключнага сезона папулярнага серыяла "Гульні тронаў" у 2019 годзе.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Восьмы сезон амерыканскага тэлесерыяла "Гульня тронаў" (Game of Thrones) выйдзе ў 2019 годзе, заявіў тэлеканал Эйч-бі-оў (HBO).

"Серыял "Гульня тронаў" вернецца ў 2019 годзе з апошнім — восьмым сезонам, які будзе ўключаць у сябе шэсць эпізодаў", — гаворыцца ў заяве прэс-службы тэлеканала.

Рэжысёрамі гэтага сезона выступяць Дэвід Бэніёф, Дэвід Натэр, Мігель Сапачнік і Дэн Уайс.

Як адзначаюць амерыканскія СМІ, кардынальных змен, улічваючы поспех папярэдніх серый, у будучым сезоне серыяла "чакаць бязглузда". Таксама мяркуецца, што эпізоды апошняга сезону будуць даволі працяглымі (у папярэднім — сёмым — даўжыня серыі вар'іравалася ад 59 да 80 хвілін).

"Сёмы сезон з феерычнымі сцэнамі бітваў і смертаносным ледзяным драконам ужо ўзнёс чаканні ад серыяла да нябёсаў", — пракамэнтавала заяву НВО выданне Huffington Post.

Тэлекампанія раней паведамляла, што ў іх маецца некалькі варыянтаў развязкі сагі.

Нагадаем, што апошняя серыя сёмага сезона выйшла ў жніўні 2017 года і адразу ж ўстанавіла абсалютны рэкорд — яе адначасова глядзела 16,5 мільёнаў тэлегледачоў. Выхад гэтага сезону суправаджаўся шматлікімі ўцечкамі, у тым ліку і па віне самога тэлеканала.

Серыял "Гульня тронаў", зняты паводле раманаў пісьменніка Джорджа Марціна "Песня лёду і полымя", выходзіць з 2011-га года і ўжо быў названы лепшым серыялам апошніх дзесяцігоддзяў. Асноўнай інтрыгай застаецца канцоўка серыяла, на тэму якой выказваліся разнастайныя здагадкі; для выяўлення якой-небудзь інфармацыі на гэты конт здзяйсняліся нават хакерскія атакі.

Тэги:
новый сезон, Игра престолов, кино, сериал, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы